Автор: Руслан Равяка

15:30, 30 сентября 2011

Политика

remove_red_eye 75

Затрымалі на шляху да Народнага схода

Жыхар горада  Сяргей Аўчыннікаў быў затрыманы ўвечары 21 верасня, калі распаўсюджваў матэрыялы пра «Народны сход».

Як расказаў «ІР» затрыманы, а 17.00 ён раздаваў улёткі на вуліцы 50 год УЛКСМ, каля ААТ «558 авіяцыйны рамонтны завод». Нечакана да яго падышоў чалавек і запатрабаваў адысці ад прадпрыемства і распаўсюджваць матэрыялы бліжэй да аўтобуснага прыпынку. «Праз некалькі хвілін, як я адышоў, з’явілася машына міліцыі, – кажа Сяргей Аўчыннікаў. – Супрацоўнік авіязавода, які мяне праганяў, махаў міліцыі рукамі, паказваючы ў мой бок».

Аўчыннікаў быў затрыманы і дастаўлены ў пастарунак. «Там не ведалі, што са мной рабіць, і званілі ў Брэст па кансультацыю, – згадвае Сяргей Аўчыннікаў. – У вобласці ім назвалі артыкул 23.34 КААП пра парушэнне парадку арганізацыі правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання». Раніцай Аўчыннікаў быў дастаўлены з пастарунка ў суд, дзе яго пакаралі на 525 тысяч рублёў (15 БВ).

Юрыст і праваабаронца Гары Паганяйла не пагадняецца з такім рашэннем. «Сход не падпадае пад дзейнасць закона аб масавых мерапрыемствах, – лічыць юрыст. – Яго падрыхтоўка і правядзенне адбываецца ў адпаведнасці з заканадаўствам РБ пра рэспубліканскія і мясцовыя сходы». Па словах Гары Паганяйлы, асуджанаму трэба напісаць скаргу ў пракуратуру і абскардзіць рашэнне ў Абласным судзе.

РЕКЛАМА

Акрамя таго, на думку Паганяйлы, пасля судовага паседжання былі ўчынены іншыя неправавыя дзеянні ў адносінах да асуджанага, калі ў яго арыштавалі грошы. «Суддзя прапанавала мне адразу аплаціць штраф, бо ў мяне былі з сабою 100 амерыканскіх долараў, – расказаў «ІР» Сяргей Аўчыннікаў. – Я не пагадзіўся мяняць валюту і сказаў, што заплачу штраф пазней. Тады ў мяне да часу аплаты штрафу забралі долары, склалі на іх акт арышту грашовых сродкаў і перапісалі нумар купюры».

Па словах Гары Паганяйлы, па заканадаўстве арышт грошай магчымы толькі калі яны былі прадметам незаконнай здзелкі, і гэта таксама можна абскардзіць. Дарэчы, гэта першае затрыманне ў Баранавічах актывістаў, якія збіраюцца правесці ў нашым горадзе «Народны сход».

Даведка «IP»

Арганізатары «Народнага сходу» плануюць правесці яго ва ўсіх гарадах Беларусі 8 кастрычніка, у 13.00. На ім мяркуецца прыняць патрабаванні да ўлады, абраць прадстаўнікоў, якія перададуць дакументы.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up