Автор: Алесь Гізун

14:48, 30 сентября 2011

Культура

remove_red_eye 88

Назірайма за птушкамі разам!

«Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі» ўпершыню пройдуць у Баранавічах 1 і 2 кастрычніка.

Ініцыятарам правядзення экалагічнай акцыі ў нашым горадзе сталі баранавіцкія сябры грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). Як распавяла «IP» педагог дадатковай адукацыі Эколага-біялагічнага цэнтра г.Баранавічы, сябра АПБ Юля Траццяк, падобныя акцыі ладзяцца ў дзясятках еўрапейскіх краін двойчы на год – увесну і ўвосень, у час найбольш актыўных міграцый птушак. Шмат гадоў Еўрапейскія дні назіранняў за птушкамі праходзяць і ў розных беларускіх гарадах. Сёлета ўпершыню гэта мерапрыемства адбудзецца і ў Баранавічах.

1 кастрычніка пляцоўка для назірання за птушкамі будзе арганізавана з 9.00 да 12.00 на беразе Свяцілаўскага возера, каля Выспы кахання. Гараджане змогуць сузіраць, карміць і вучыцца адрозніваць розныя віды птаства, у чым ім будуць дапамагаць птушказнаўцы. У праграме: птушыная віктарына з прызамі, конкурс «Пазнай птушку па голасе» і конкурс дзіцячых малюнкаў каляровай крэйдай на тратуары «Мы супраць палявання на птушак», майстар-клас па вырабе штучных гняздоўяў для птушак. Арганізатары імпрэзы абяцаюць таксама ў гэты дзень фаер-шоу ад гурта  Infinity Fire і  пусканне мыльных бурбалак.

2 кастрычніка кожны ахвотны можа самастойна працягнуць назіранні, выехаўшы, напрыклад, за горад да аднаго з вадаёмаў, дзе  можна сузіраць вялікую колькасць відаў птаства.

РЕКЛАМА

Кожны ахвотны можа  не пазней за 16.00 2 кастрычніка паведаміць вынікі сваіх назіранняў у сакратарыят АПБ ў Мінску па тэл. +375-17- 263-06-13, +375-17-263-01-30, МТС +375-29-223-06-13, velcom +375-29-101-68-87 альбо даслаць на E-mail: info@ptushki.org і прыняць удзел у разыгрыванні палявога бінокля і іншых прызоў ад АПБ. Каб выйграць прыз, неабавязкова вызначыць усе віды ўбачаных птушак. Галоўнае – удзел і зацікаўленасць!

Поделиться:
Читать также

Названа лучшая одежда осени

18 часов назад remove_red_eye 1032
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up