Автор: Руслан Равяка

12:29, 30 сентября 2011

Общество

remove_red_eye 121

Баранавіцкія вуліцы застаюцца савецкімі

Вуліцы Войкава, Арджанікідзэ, Свярдлова і 50 год УЛКСМ у Баранавічах пакуль застаюцца. Каб пераназваць вуліцы у гонар баранавіцкіх лётчыкаў, гарвыканкаму патрэбны дадатковыя сродкі.

Месяц таму пенсіянерка Баранавіч Ганна Аніскевіч сабрала 757 подпісаў пад  зваротам да кіраўніцтва горада з прапановай перайменавання вуліц Войкава ў вуліцу Уладзіміра Карвата, Арджанікідзэ – у Аляксандра Жураўлевіча (на якой жыў ён сам і дасюль жывуць яго родныя), Свярдлова – у Аляксандра Мар-фіцкага, 50 год УЛКСМ – на Авіятараў. «Нашы лётчыкі-героі коштам свайго жыцця адвялі баявыя машыны ад населеных пунктаў і выратавалі сотні жыццяў мірных жыхароў», – было напісана ў заяве.

У адказе Баранавіцкага гарвыканкама адзначана, што ў 2010 годзе ў гонар Марфіцкага і Жураўлевіча ўжо названа вуліца ў мікрараёне «Бараўкі». А ў 1997 годзе ў гонар першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата быў названы пешаходны бульвар у мікрараёне «Паўночны-1». «Пры разглядзе пытання пра пераназванне вуліц горада неабходна вызначыць сапраўдную крыніцу фінансавання выдаткаў на гэта мерапрыемства (выраб новых уліковых і рэгістрацыйных дакументаў грамадзянам, жыллёва-будаўнічым кааператывам, арганізацыям і прадпрыемствам, выраб новых аншлагаў і г.д.) і мець адпаведныя грашовыя сродкі», – адзначана ў адказе.

«Вельмі шкада, што вуліцы ў гонар нашых летчыкаў-герояў назвалі ў іншых мікрараёнах, а не там, дзе яны хадзілі, працавалі і жылі, – падзялілася з «ІР» Ганна Аніскевіч. – Магчыма, гэта ідэя была пададзена ўладам несвоечасова, цяпер цяжкія часы. Аднак мы маем надзею, што прыйдзе час, калі нашы лётчыкі будуць ушанаваны, а вуліцу 50 год УЛКСМ назавуць Авіятарскай».

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up