Новости / Общество

Вялікую птушку злавіла футбольная сетка

15.09.2011, 16:26 / remove_red_eye 116 / chat_bubble

Маладога шуляка-галубятніка знайшлі нашы гараджане 8 верасня каля стадыёна «Лакаматыў» і прынеслі ў гарадскі Эколага-біялагічны цэнтр, дзе яго акальцавалі баранавіцкія арнітолагі.

Шуляк-галубятнік – драпежная птушка з роду шулякоў (ястрабаў) сямейства шуляковых, шырока распаўсюджаная ў Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі. Гэта найбуйнейшы прадстаўнік свайго роду, з размахам крылаў да 115 см.

Шулякі-галубятнікі жывуць і робяць гнёзды ў лясах і ў падлесках, а побач з гарадамі могуць сяліцца ў вялікіх парках ці зялёных зонах, што прымыкаюць да гарадскіх межаў. Зрэдку гэтыя драпежнікі залятаюць у гарады, каб паласавацца галубамі, якія робяцца для іх лёгкай здабычай.
Птушку, якую прынеслі ў баранавіцкі Эколага-біялагічны цэнтр, знайшоў муж адной з супрацоўніц гэтай установы. Птах трапіў у футбольную сетку і часова дэзарыентаваўся. Мужчыну падалося, што ў птушкі пашкоджана крыло, і ён прынёс яе ў цэнтр. Злоўлены шуляк-галубятнік прасядзеў суткі ў клетцы, падсілкоўваючыся мясам, якім яго частавалі супрацоўнікі ўстановы.

Шуляка агледзелі баранавіцкія сябры грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўчыны». Яны пераканаліся, што птушка здаровая, пасля чаго акальцавалі яе і выпусцілі на волю. Цяпер у баранавіцкага шуляка-галубятніка ёсць свой нумар, па якім нашу птушку пазнаюць у любой частцы свету.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up