Новости / Общество

Добраўпарадкаваць стары парк пакуль не будуць

9.09.2011, 10:32 / remove_red_eye 127 / chat_bubble

Месца, прызначанае для правядзення пікетаў, улады добраўпарадкаваць пакуль не плануюць. Але паставілі лавы і сметніцы.

Жыхар горада, грамадскі актывіст Рыгор Грык сабраў 60 подпісаў і звярнуўся да Баранавіцкага выканкама з просьбаю правесці добраўпарадкаванне парку культуры і адпачынку па вуліцы Камсамольскай. Як расказаў «ІР» Рыгор Грык, уладам было прапанавана зрабіць у парку гульнявыя пляцоўкі, аднавіць дзіцячую крэпасць, усталяваць ліхтары, каб гэта месца сапраўды стала месцам культуры і адпачынку. Таксама ўздымалася праблема адсутнасці ў парку грамадскага туалета.

«Мне хацелася, каб улады навялі парадак у старым парку, дзе столькі год амаль нічога не робіцца, – тлумачыць Рыгор Грык. – Такі стан парку – гэта непавага не толькі да тых, хто хоча праводзіць там пікеты, але і да ўсіх жыхароў горада».

Але ўлады пакуль не спяшаюцца выконваць просьбу Рыгора Грыка. Як было адзначана ў адказе, для рэканструкцыі тэрыторыі старога парку з усталяваннем ліхтароў, пешаходных дарожак, будаўніцтвам туалета патрэбна праектная дакументацыя. Стары парк не ўключаны ў гарадскі спіс аб’ектаў па добраўпарадкаванні. Кіраўніцтвам Баранавіч на 2011–2015 гады вызначана паэтапная рэалізацыя праектаў па добраўпарадкаванні, і, на жаль, старога парку ў гэтым спісе няма.

РЕКЛАМА

Праўда, пасля звароту камунальныя службы горада ўсталявалі ў старым парку 4 лавы і 4 сметніцы. Пазней адбудзецца праверка і выкарчоўванне дрэваў, якія знаходзяцца ў дрэнным ці небяспечным стане.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up