Автор: Алесь Гізун

16:09, 1 сентября 2011

Общество

remove_red_eye 103

Верасень адчыняе дзверы восені

Вераснёвыя дні  будуць пераважна яшчэ даволі цёплыя, а ночы – ужо халодныя. У другой палове месяца па начах прагназуюцца замаразкі.

Як паведамілі «IP» у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, сёлета ад самага пачатку верасня восень заявіць пра свае правы тыповым восеньскім надвор’ем. Праўда, дажджы прагназуюцца пераважна на поўначы краіны. А вось тэмпература паветра ў першыя восеньскія дні чакаецца ўжо зусім не летняя: +16,  +23 градусы ўдзень і толькі +6, +13 уночы.

Да сярэдзіны першай дэкады месяца атмасферны ціск у краіне павялічыцца, што ўзмацніць уплыў Скандынаўскага антыцыклону. Ён прынясе ў Беларусь сухое, сонечнае надвор’е, удзень чакаецца да +20, +25 градусаў. Разам з тым ночы прагназуюцца досыць халодныя – не болей за +4, +10 градусаў.

Напрыканцы першай – у пачатку другой дэкады месяца з Заходняй Еўропы ў Беларусь ненадоўга завітае атмасферны фронт, які прынясе кароткачасовыя дажджы. Тэмпературныя кантрасты крыху згладзяцца: ночы будуць крыху цяплейшыя (да +7, +12), а ўдзень пахаладае (да +17, +22).

РЕКЛАМА

У другой палове верасня ясныя, сонечныя дні будуць чаргавацца з пахмурнымі і дажджлівымі, хаця мокрых дзён прагназуецца крыху меней. Тэмпература паветра будзе пакрысе паніжацца: удзень будзе +13, +18, уночы – +5, +12 градусаў. Але ў самыя цёплыя дні сонца яшчэ можа прыграваць да +20, +25 градусаў. Праўда, у ясныя халодныя ночы ў нізкіх мясцінах магчымы замаразкі – да –1, –3 градусаў.

Агулам жа тэмпература паветра ў верасні чакаецца ў межах кліматычнай нормы (+12, +13). Блізкаю да сярэднемесяцовых значэнняў чакаецца і колькасць ападкаў: 50 – 65 мм.

Поделиться:
Читать также

Лукашенко пригласили в Париж

4 часа назад remove_red_eye 206
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up