Автор: Руслан Равяка

16:09, 1 сентября 2011

Общество

remove_red_eye 137

Савецкія назвы вуліц зменяць на баранавіцкіх авіятараў?

Жыхары горада сабралі 757 подпісаў, каб перайменаваць вуліцы Войкава, Арджанікідзэ і Свярдлова ў гонар загінуўшых баранавіцкіх лётчыкаў, а вуліцу 50 год УЛКСМ – у вуліцу Авіятараў.

Грамадскую кампанію «Баранавіцкім вуліцам – імёны герояў нашага часу» ініцыявала пенсіянерка, актыўная жыхарка Ганна Аніскевіч. Яна разам з другімі актывістамі звярнулася да кіраўніцтва горада з прапановай перайменавання вуліц Войкава ў вуліцу Уладзіміра Карвата, Арджанікідзэ – у Аляксандра Жураўлевіча (на якой жыў ён сам і цяпер жывуць яго родныя), Свярдлова – у Аляксандра Марфіцкага. «Нашы лётчыкі-героі коштам свайго жыцця адвялі баявыя машыны ад населеных пунктаў і выратавалі сотні жыццяў мірных жыхароў», – адзначаецца ў заяве.

«Я добра стаўлюся да камсамола, у нас у горадзе ёсць цудоўная і прыгожая вуліца Камсамольская, – кажа Ганна Аніскевіч. – Нашто нам яшчэ адна – 50 год УЛКСМ? На гэтай вуліцы шмат гадоў жывуць супрацоўнікі авіязавода і  лётчыкі. Яны стаяць на нашай абароне, таму лагічна назваць яе вуліцай Авіятараў. Маю думку падтрымалі мае суседзі і знаёмыя. Калі мы збіралі подпісы, дык бачылі, што мноства людзей таксама згодны з намі».

Збор подпісаў адбываўся з 15 ліпеня да 23 жніўня. Арганізатары сустрэліся і пагутарылі з некалькімі тысячамі гараджан, раздалі буклеты, прысвечаныя подзвігу лётчыкаў і гісторыі Авіягарадка. Пасля заява і подпісы на 19-ці аркушах  былі перададзены ў Баранавіцкі гарвыканкам. На думку актывістаў па зборы подпісаў, для назваў вуліц нашага горада больш вартыя авіятары, якія тут жылі і служылі, чым савецкія дзеячы, які нават  не былі ніколі ў Баранавічах.

РЕКЛАМА

Ганна Аніскевіч ведае, што цяпер у краіне цяжкая эканамічная сітуацыя, але ёй хочацца, каб нашчадкі ведалі пра гісторыю горада і паважалі славутых землякоў. «Калі за маёй памяццю мянялі назву вуліцы Паўднёвая на Баранава, ніхто не пытаўся ў жыхароў горада, як яны да гэтага ставяцца, – дзеліцца Ганна Аніскевіч. – Спадзяюся, сёння да нашага меркавання ўлады горада прыслухаюцца».

Дарэчы, гэта не першая ініцыятыва Ганны Аніскевіч. Першая  – змена руху аўтобуснага маршрута    № 16 – паспяхова вырашана пры актыўнай падтрымцы жыхароў горада і кіраўніцтва аўтобуснага парка на чале з дырэктарам Уладзімірам Пучко.

Поделиться:
Читать также

Лукашенко пригласили в Париж

3 часа назад remove_red_eye 151
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up