Автор: Алесь ГIЗУН

14:32, 18 августа 2011

Общество

remove_red_eye 76

Траціна гаспадарак закончылі ўборку збожжа

З палёў Баранавіччыны ўбрана амаль 90% усіх збожжавых і збожжабабовых культур.

Як паведаміў Intex-press галоўны аграном Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Баранавіцкага райвыканкама Андрэй Борыс, па стане на 16 жніўня 5 з 14 сельскіх гаспадарак Баранавіцкага раёна ўжо закончылі жніво. Агулам баранавіцкія гаспадарнікі прыбралі ўжо больш за 29 тыс. га збожжавых і збожжабабовых (амаль 90% ад плана) і намалацілі больш за 116 тыс. т зерня (летась на гэту дату – 110 тыс. т). Ураджайнасць сёлета таксама крыху вышэйшая за леташнія паказчыкі: 39,3 ц/га (у 2010 годзе – 33,6 ц/га).
«Мы планавалі ўбраць усю збажыну да 15 жніўня, але надвор’е прымусіла крыху скарэктаваць нашы планы, – адзначыў Андрэй Борыс. – Думаю, да 20 жніўня мы ўсё ж закончым жніво». Па словах спецыяліста, паралельна з уборкай збожжавых і збожжабабовых барана-віцкія гаспадарнікі ўжо пачалі сяўбу азімага рапсу, пасеяўшы 1 тыс. га гэтай культуры (16% ад плану). Неўзабаве пачнецца і сяўба азімай збажыны.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up