Автор: Руслан Равяка

14:32, 18 августа 2011

Общество

remove_red_eye 94

Пікеты пад забаронай

Гарвыканкам ізноў не даў дабро на правядзенне двух пікетаў у старым парку. Было адмоўлена ў правядзенні 14 жніўня пікета аднаго чалавека Рыгору Грыку, а пазней – Сяргею Гоўшу, які хацеў выступіць 22 жніўня ў абарону арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

На гэты раз Рыгору Грыку адмова была матывавана тым, што ён не прыклаў да заявы ў пісьмовай форме абавязацельства арганізатара пікета па арганізацыі і правядзенні масавага мерапрыемства.

У дзень забароненага пікета 14 жніўня, у 13:00, Рыгор Грык прыйшоў з кветкамі на Цэнтральны кірмаш і паўгадзіны раздаваў іх жыхарам горада. «Гэтым учынкам я хацеў даслаць месыдж уладзе, каб яна больш цярпіма адносілася да людзей, якія маюць іншыя погляды».

А 15 жніўня было адмоўлена ў правядзенні пікета ў абарону праваабаронцы Бяляцкага. Тлумачылася гэта тым, што арганізатар мерапрыемства Сяргей Гоўша няправільна пазначыў назву «Старога парку культуры і адпачынку па вул. Камсамольскай». Арганізатар пікета Сяргей Гоўша кажа, што ў выканкаме яму патлумачылі быццам бы назва месца правядзення напісана не даслоўна.

РЕКЛАМА

«Я абурыўся гэтым і сказаў, што ў рашэнні выканкама таксама ёсць памылка, – кажа Гоўша. – У старым парку няма ніякай пляцоўкі з боку вуліцы Царука, гарадскія ўлады адсылаюць нас на неіснуючую пляцоўку, самі не ведаючы, дзе яна знаходзіцца».

У той самы дзень пяць арганізатараў пікета, якія ў розныя часы атрымалі адмову – Сяргей Гоўша, Рыгор Грык, Віктар Сырыца, Мікалай Чарнавус і Вячаслаў Болбат, напісалі ў гарвыканкам пісьмовую заяву з просьбаю «дакладна ўказаць на схеме і на мясцовасці месца правядзення масавых мерапрыемстваў, зацверджанае рашэннем выканкама №1497 у 2005 годзе».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up