Новости / Общество

Пачатак жніўня нагадвае пра набліжэнне восені

5.08.2011, 15:04 / remove_red_eye 128 / chat_bubble

Ужо напачатку жніўня спёка спадзе. А вось дажджы працягнуцца.

«З надыходам жніўня ў Беларусь прыйдзе непрацяглае пахаладанне, – паведаміла Intex-press галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. – Першыя дні месяца будуць суправаджаць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Пасля да нас завітаюць антыцыклоны са Скандынавіі, і прырода падорыць нам некалькі сухіх і сонечных дзён. Але ночы ўсё адно будуць ужо не надта цёплыя».

Па словах галоўнага сіноптыка, у сярэдзіне I-й дэкады месяца па краіне чакаецца ўдзень ад +19 да +24, уночы – ад +7 да +13 градусаў.

Напрыканцы I-й і напачатку II-й дэкады ў Беларусь вернуцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уночы будзе ад +8 да +18, удзень – ад +18 да +25 градусаў. У самыя цёплыя дзянькі месцамі яшчэ будзе прыграваць і да +28 градусаў.

РЕКЛАМА

Агулам жа, як падсумавала Вольга Фядотава, па тэмпературных паказніках жнівень чакаецца ў межах кліматычнай нормы, якая па Беларусі складае 16 – 17 градусаў. Колькасць ападкаў у апошнім летнім месяцы таксама прагназуецца блізкай да сярэдніх шматгадовых значэнняў: ад 62 да 89 мм.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up