Новости / Общество

Крыж “Ахвярам гвалту 1939-1953 гг.” добраўпарадкуюць

5.08.2011, 15:04 / remove_red_eye 135 / chat_bubble

Пасля звароту грамадскасці горада Баранавіцкая гарадская ЖКГ пачала добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол помніка.

Зварот з просьбай прыбраць тэрыторыю, усталяваць лавы для адпачынку і турнікетную агароджу каля «Крыжа Ахвярам гвалту 1939-1953 гг.», падпісаны 104 жыхарамі горада, прыкладна тыдзень таму быў скіраваны ў ЖЭС-6. У адказе на зварот генеральны дырэктар КУШ Г ЖКГ «Баранавіцкая ГЖКГ»Рыгор Касабуцкі паведаміў, што да 15 жніўня УКРБП «Баранавічырамбуд» выканае рамонт асфальтабетонных дарожак і ўсталюе металічныя заглушкі на папярочнай трубе Крыжа.

Але ўжо на пачатак жніўня КУПП «Кветкі» выканала рэканструкцыю клумбы, пасадзіла кветкі і падрэзала шаты дрэваў каля помніка, а таксама зрабіла фармовачную абрэзку кустоў у скверы.

Адначасова у адказе ЖКГ напісана, што яно палічыла немэтазгодным усталяванне лаваў для адпачынку, бо «на ўстаноўленых лаўках у вечаровы і начны час будуць збірацца кампаніі, парушаць грамадскі парадак і пакой грамадзянаў». У адказе таксама адзначана, што рабіць турнікетную агароджу вакол Крыжа няма неабходнасці – у гэтым месцы няма інтэнсіўнага руху, а кветнік агароджаны пастаўленай на рабро сянажнай пліткай.

РЕКЛАМА

Віктар Сырыца, які збіраў подпісы і падаваў заяву, вельмі ўдзячны камунальным службам горада за працу. «Дзякуй Богу, што ўсё так добра вырашылася,» – падсумаваў ён у размове з «ІР».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up