Автор: Руслан Равяка

16:27, 4 августа 2011

Политика

remove_red_eye 112

“Рух за Свабоду” ўжо на Брэстчыне

Суполка Руху з’явілася ў Баранавічах раней за абласное аб’яднанне.

Сход па стварэнні Брэсцкага абласнога праваабаронча-асветніцкага аб’яднання «Рух за свабоду» адбыўся 30 ліпеня ў Брэсце. Кіруючым органам абраная рада ў складзе 8-мі чалавек, якую ўзначаліў Дзмітрый Трэцяк (Белаазёрск). З Баранавіч у абласную раду патрапіла два чалавекі – Віктар Сырыца і Аляксандр Кабяк.

Само рэспубліканскае аб’яднанне «Рух за свабоду» з чацвёртага разу было зарэгістравана яшчэ ў 2008 годзе. Яго лідэрам з’яўляецца Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат у прэзідэнты ў 2006 годзе.

У Баранавічах арганізацыйны сход «Руху за свабоду» адбыўся раней – 11 чэрвеня. На ім старшынёю баранавіцкай гарадской арганізацыі быў абраны вядомы грамадскі дзеяч Віктар Сырыца. Па яго словах у гарадскую суполку ўвайшло 23 чалавека, з якіх толькі 5 чалавек належаць да іншых палітычных партый, а астатнія сябры руху – беспартыйныя. Цяпер баранавіцкую суполку чакае працэдура пастаноўкі на ўлік у гарвыканкаме.

РЕКЛАМА

Стварэнне суполкі «Руху за свабоду» ў Баранавічах, як лічыць Віктар Сырыца, дазволіць легальна праводзіць разнастайныя грамадска-культурніцкія мерапрыемствы і арэндаваць пад іх памяшканні, вылучаць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ды афіцыйна весці дыялог з уладамі.

Па словах Віктара Сырыцы, «Рух за свабоду» мае два галоўныя накірункі дзейнасці на най-бліжэйшы час. Па-першае, дамагацца змены выбарчага заканадаўства, каб назіральнікі мелі магчымасць нармальна сачыць за падлікам галасоў, як гэта робіцца па ўсім свеце. Па-другое, Рух будзе пашыраць сярод беларусаў еўрапейскія каштоўнасці дзеля інтэграцыі Беларусі з Еўрасаюзам пры захаванні добрых адносін з Расіяй.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up