Автор: Алесь Гізун

16:27, 4 августа 2011

Экономика

remove_red_eye 83

Прыборка хлеба ў разгары

Пакуль спрыяе надвор’е, сельскія гаспадаркі Баранавіцкага раёна наладзілі актыўную нарыхтоўку збожжа новага ўраджаю.

«Сёння нашы гаспадарнікі выязджаюць на палі штодня і працуюць на працягу ўсёй светлай пары», – распавёў «IP» галоўны аграном Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Баранавіцкага райвыканкама Андрэй Борыс.

Па словах Андрэя Борыса, па стане на 1 жніўня, у Баранавіцкім раёне было прыбрана 11 тыс. га збожжавых і збожжабабовых культур, што складае 33 % ад плану. Пры ўраджайнасці 39,6 ц/га гаспадарнікі намалацілі ўжо 43,6 тыс. т зерня. Дарэчы, паказальнік ураджайнасці сёлета крыху вышэйшы за леташні (у жніўні 2010 года – 36 ц/га).

«Пакуль прыборка ідзе ў межах запланаваных раней тэрмінаў. Галоўнае, каб кепскае надвор’е не ўмешвалася ў нашы планы і дазволіла своечасова прыбраць хлеб – да 15 жніўня», – заўважыў Андрэй Борыс.

РЕКЛАМА

Гарачая пара пачалася і для ААТ «Баранавічхлебапрадукт», дзе ад гаспадарнікаў Баранавіцкага і яшчэ шасці раёнаў Брэсцкай вобласці штодня прымаюць не менш за 2 тыс. т зерня. Як паведамілі «IP» на гэтым прадпрыемстве, на сёння на элеватар там прынята ўжо больш за 16 тыс т зерня новага ўраджаю. У тым ліку ад сельскіх гаспадарак Баранавіцкага раёна прынята 3 300 т зерня ў межах дзяржаўнай замовы па нарыхтоўцы збожжа. Гэта складае больш за чвэртку ад усяго дзяржаўнага плану нарыхтоўкі збожжа, даведзенага баранавіцкім гаспадаркам.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up