Новости / Политика

Пікеты не дазваляюць нават у Старым парку

4.08.2011, 16:27 / remove_red_eye 125 / chat_bubble

Баранавіцкі гарвыканкам у апошні час адмовіў грамадскім актывістам у правядзенні двух пікетаў.

Так, Рыгору Грыку было адмоўлена ў правя-дзенні пікета аднаго чалавека «За жыццё без маны і фальшу», які планаваўся на 30 ліпеня. Падстава – няправільны адрас у заяўцы. Па словах Рыгора, у гарвыканкаме яму паведамілі, што ў заяўцы няправільна пазначана месца правя-дзення пікету – «стары парк з боку вуліцы Камсамольская».

Аказваецца, гэта не адпавядае пункту 1 пастановы гарвыканкама «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г.Барана-вічы», згодна з якім пад мітынгі і пікеты вызначаны «Стары парк культуры і адпачынку па вул. Камсамольскай» (пляцоўка, якая прымыкае да вуліцы Царука).

«Я спытаў, чаму раней пікеты дазваляліся, – кажа Рыгор Грык, – але чыноўнікі так прыгожа тлумачылі, што я, просты рабочы, нават не зразумеў, пра што мы з імі размаўлялі».

РЕКЛАМА

Таксама было адмоўлена Віктару Сырыцы ў правядзенні пікету «У падтрымку палітвязня Мікіты Ліхавіда», запланаванага на 4 жніўня ў Старым парку. Планавалася, што ў акцыі возьмуць удзел прыкладна 10 чалавек. Падстава адмовы такая самая – няправільная назва месца правядзення пікета, а таксама парушэнне артыкула 5 Закона «Аб масавых мерапрыемствах» без тлумачэння самога парушэння.

Віктар Сырыца кажа, што ён пазначыў у заяве ўсё, што патрабуе артыкул 5 – звесткі пра сябе, мэту пікетавання і колькасць удзельнікаў. «Я буду пісаць ў выканкам скаргу, каб яны растлумачылі, што ж я парушыў, – кажа Віктар Сырыца. – А то атрымліваецца, я сам мушу разбірацца і вырашаць, у чым мая віна?»

Таксама Віктар Сырыца хоча, каб чыноўнікі выканкама патлумачылі, дзе ў Старым парку знаходзіцца пляцоўка, якая прымыкае да вуліцы Царука. Па яго словах у тым раёне няма ніякіх пляцовак прыдатных для правядзення масавых мерапрыемстваў.

«Я думаю, што улады не хочуць, каб наогул нехта выказваў пратэст нават у такім малалюдным месцы, як Стары парк, – кажа арганізатар пікету. – Акрамя таго, я да апошніх дзён не мог заключыць з міліцыяй і «хуткай дапамогай» дамову на паслугі, быццам бы яны загадзя ведалі, што пікет не дазволяць».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up