Автор: Руслан Равяка

14:15, 22 июля 2011

Политика

remove_red_eye 105

Выратаваць Мікіту Ліхавіда

Заяўка на пікет у абарону Мікіты Ліхавіда пададзена 19 ліпеня ў гарвыканкам жыхаром Баранавіч Віктарам Сырыцам.

Пікет плануецца правесці 4 жніўня ў старым парку з 18:00 да 20:00 гадзін. Мяркуемая колькасць удзельнікаў – да 10 чалавек. Мэта пікета: інфармаванне грамадзян пра прычыны і абставіны турэмнага зняволення Мікіты Ліхавіда.

Арганізатар пікета Віктар Сырыца патлумачыў “ІР”, што хоча маральна падтрымаць хлопца, які ў 21 год асуджаны на 3,5 гады за ўдзел ў падзеях на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года. “Хлопец цяпер знаходзіцца ў Наваполацкай калоніі, – тлумачыць Віктар Сырыца.

– Ён не прызнае сябе вінаватым і за два з паловай месяцы ў калоніі ўжо 5 разоў трапляў ў карцар, агульным тэрмінам адбыўшы там больш за месяц. Гэта сапраўдная пагроза не толькі яго здароўю, але, можа, і жыццю”.

РЕКЛАМА

Арганізатар пікета хоча, каб людзі ведалі пра Ліхавіда і падтрымалі яго маральна, дасылаючы паштоўкі і лісты.
Баранавіцкі гарвыканкам павінен даць адказ на заяву на працягу 15 дзён.

Дарэчы:

Напісаць Мікіту Ліхавіду можна на адрас: 211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калонія № 10.     Мікіту Ліхавіду.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up