Новости / Политика

Рыгор Грык рыхтуе новыя пікеты аднаго чалавека

22.07.2011, 14:15 / remove_red_eye 87 / chat_bubble

Жыхар горада Рыгор Грык падаў у гарвыканкам новыя заяўкі на пікет аднаго чалавека “За жыццё без маны і фальшу”.

Ён плануе іх правесці 30 ліпеня ў старым парку і 31 ліпеня ў маладым парку.

Як сказана ў заяўцы, мэта пікета – “выказванне пратэсту супраць беззаконня”. Колькасць удзельнікаў – адзін чалавек. Час правядзення – з 17:00 да 18:00. У заяве, пададзенай у гарвыканкам, паведамляецца, што Грык бярэ на сябе абавязкі па забеспячэнні парадку і бяспекі пры правядзенні пікета. На грудзях у яго будзе бэдж “Рыгор Грык – арганізатар пікета”.

З сабою Грык возьме медыцынскую аптэчку і гаспадарчы інвентар для ўборкі тэрыторыі пасля пікета. Пры неабходнасці выклікаць міліцыю  ён будзе карыстацца мабільным  тэлефонам. Гарвыканкам павінен даць адказ на заяву на працягу 15 дзён.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up