Новости / Политика

У старым парку пратэставаў адзін чалавек

14.07.2011, 15:57 / remove_red_eye 128 / chat_bubble

У нядзелю, 10 ліпеня, у малалюдным месцы адбыўся дазволены пікет «За жыццё без маны і фальшу».

Пікет пачаўся а 12.00 і працягваўся адну гадзіну. Ён праходзіў пад лозунгамі: «Праўду трэба адстойваць»,  «Жыццё без маны і фальшу» і «Удзячнасць за давер народа – дзікая інфляцыя».

Арганізатар пікета Рыгор Грык гэтым мерапрыемствам выказаў пратэст супраць росту цэнаў і малых заробкаў. «Я сам просты рабочы і ведаю, што вельмі цяжка стала жыць пры такіх цэнах, – кажа ён. – Заробку хапае толькі на аплату паслугаў і на харчаванне. Як выжываюць пенсіянеры, нават не магу ўявіць. Мне хацелася звярнуць увагу на гэтыя праблемы». Таксама Грык патлумачыў, што гэта мерапрыемства ён праводзіў, каб нагадаць людзям, што ў нашай краіне ў кожнага чалавека ёсць права арганізоўваць пікеты.

Пікет быў дазволены выканкамам пры ўмове прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі, МНС, хуткай дапамогі і камунальных службаў, якім арганізатар пікета павінен быў аплаціць за час знаходжання на мерапрыемстве. Рыгор Грык падпісаў з усімі дамовы, але паабяцаў аплаціць службам паслугі пасля пікета.

РЕКЛАМА

Хуткая дапамога на пікет не прыехала. Не было заўважана і супрацоўнікаў МНС. Прысутнічалі два афіцэры міліцыі, а каля старога парку на вул. Камсамольскай стаяла машына ДАІ. Некаторыя аўтамабілісты, паварочваючы з Камсамольскай на Калініна, сігналамі выказвалі Рыгору Грыку сваю падтрымку. Нешматлікія мінакі чыталі лозунгі, некаторыя выказвалі арганізатару сваю падзяку і згоду з ім.

Пасля заканчэння пікета Рыгор Грык сказаў «IP», што, нягледзячы на малалюднае месца, ён здолеў хаця б нейкай частцы гараджан паказаць, што ў краіне ёсць нязгодныя з сучасным станам эканомікі і палітычным курсам.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up