Новости / Общество

Жыллё патрэбна амаль 13% жыхароў

1.07.2011, 9:22 / remove_red_eye 95 / chat_bubble

Па звестках, абвешчаных на паседжанні гарвыканкама 24 чэрвеня, у Баранавічах 21418 чалавек стаяць на ўліку па паляпшэнні жыллёвых умоў. З іх 43%  – маладыя сем’і, 1,5 % – шматдзетныя сем’і, 15% – пражываюць у інтэрнатах, а 96 чалавек жывуць у будынках,  непрыдатных да жылля.

Больш за 10 год стаяць у чарзе 6044 чалавекі. Як было адзначана на паседжанні гарвыканкама спецыялістам жыллёвага аддзела, гэтым людзям неаднаразова прапаноўвалася палепшыць свае жыллёвыя ўмовы шляхам будаўніцтва кватэр у складзе жыллёва-будаўнічых кааператываў, але па тых ці іншых прычынах людзі адмаўляліся ад гэтага.

На паседжанні выканкама адзначылі, што на сённяшні дзень у Баранавічах трохпакаёвыя кватэры прапануецца будаваць тым, хто станавіўся на ўлік у 2009 годзе, а двухпакаёвыя – тым, хто стаў на ўлік ў 2007 годзе.

У спісы на атрыманне жылля сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду ўключана 542 чалавекі, з якіх 432 адносяцца да катэгорыі дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, 33 шматдзетныя сям’і, тры – непрацуючыя адзінокія пенсіянеры, 42 сям’і, якія гадуюць дзяцей-інвалідаў, 28 інва-лідаў 1 і 2 групы, адзін чалавек з адкрытай формаю сухотаў. У сацыяльныя спісы таксама ўключаны два ўдзельнікі і адзін інвалід Вялікай Айчыннай вайны (але яны ўжо будуюць жыллё ў складзе жыллёва-будаўнічых кааператываў).

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up