Новости / Общество

Сёлета ліпень будзе халаднейшы, чым летась

1.07.2011, 9:22 / remove_red_eye 91 / chat_bubble

Пачатак месяца будзе вільготны і халаднаваты, але ўжо напрыканцы першай дэкады чакаецца да +30 градусаў.

Як паведаміла «IP» начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспуб-ліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук, сёлета ў першай дэкадзе ліпень пацвердзіць свой статус аднаго з самых вільготных месяцаў года: “Фактычна дажджы будуць ісці штодня па ўсёй краіне”.

Па прагнозах метэаролагаў,  1 ліпеня ўночы тэмпература паветра чакаецца ад +12 да +17, удзень – да +20 да +25 градусаў; ноч 2 ліпеня яшчэ будзе даволі цёплай, але ўдзень схаладае да +15 – +20 градусаў. У найбліжэйшыя суткі, 3 і 4 ліпеня, па краіне будзе распаўсюджвацца свежае, прахалоднае і вільготнае паветра. У гэтыя суткі ўночы будзе каля +8 – +13, удзень   да +20 градусаў.

Але ад сярэдзіны тыдня сітуацыя будзе паступова змяняцца. З поўдня Еўропы ў Беларусь пачне трапляць цёплае паветра, вецер зменіцца з паўночна-заходняга на паўднёвы, а тэмпература паветра штодня будзе павышацца. Ужо бліжэй да выхадных паветра ўночы будзе прагравацца да +10 – +16, удзень – да +23 – +28 градусаў. Месцамі працягнуцца дажджы і навальніцы. Дзённыя тэмпературы ў наступныя выхадныя, 9 і 10 ліпеня, будуць дасягаць +29 – +30 градусаў.

РЕКЛАМА

«Увогуле надвор’е ў ліпені будзе вельмі няўстойлівае: сонечныя дні будуць чаргавацца з дажджлівымі, а цёплыя – з халаднаватымі. Такога спякотнага ліпеня, як быў летась, сёлета дакладна не будзе», – падсумавала папярэдні прагноз Людміла Парашчук.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up