Автор: Алесь Гізун

11:30, 24 июня 2011

Культура

remove_red_eye 170

Тры паўночныя сталіцы. Талін

Талін – Хельсінкі – Стакгольм. Тры гарады-суседы на Балтыцы. Тры партовыя сталіцы еўрапейскай Поўначы. Яны такія розныя, хаця і гісторыя, і сучаснасць кожнага з іх цесна звязаны. Нават іх назвы так і карціць прачытаць непарыўна, як адно слова…

У пачатку чэрвеня карэспандэнт «IP» пабываў на трох розных берагах Балтыкі – эстонскім, фінскім і шведскім.

Vana Tallinn

Гэта самая маленькая ў параўнанні з абедзвюма сваімі суседкамі – Вільняй і Рыгай – балтыйская сталіца. Талін здавён быў важным партовым гандлёвым мястэчкам у гарлавіне Фінскай затокі. Прыморскі горад рос і да XII ст. ужо пачаў з’яўляцца на мапах свету. У 1219 годзе ён быў заваяваны датчанамі, якім цяперашняя сталіца Эстоніі і абавязана сваёй назвай: Taani linn – перакладаецца літаральна як «дацкі горад». Гісторыкі адзначаюць, што нязменнай ад тых часоў захавалася і сетка гарадскіх вуліц.

РЕКЛАМА

Welcome to Vana Tallinn

Welcome to Vana Tallinn

У розныя часы Талін быў нямецкім, шведскім і нават савецкім горадам. У 1991 годзе Эстонія са сталічным Талінам чарговы раз набыла поўную незалежнасць ад імперскіх суседзяў. Хочацца верыць, што на гэты раз – назаўжды.

Талін драўляны...

Талін драўляны…

...і са шкла і бетону

…і са шкла і бетону

Сёння Талін – сучасная заходнееўрапейская сталіца, горад з уласным гістарычным абліччам і дэмакратычнай традыцыяй. Эканоміка Эстоніі, у адрозненне ад бяднейшых Латвіі і Літвы, выявілася дастаткова моцнай, каб на два гады раней за планаваны тэрмін перайсці ад нацыянальнай валюты (эстонская крона) на агульнаеўрапейскую валюту. Ад 1 студзеня 2011 года Эстонія цалкам перайшла на еўра.

Пачатак чэрвеня ў Таліне. Цвітуць каштаны

Пачатак чэрвеня ў Таліне. Цвітуць каштаны

РЕКЛАМА

Адпачывае...

Адпачывае…

Замак Тоомпэа стаіць у самым цэнтры Таліна

Замак Тоомпэа стаіць у самым цэнтры Таліна

Эстонцам імпануе захоўваць старыя гарадскія кварталы, а не зносіць іх бульдозерамі

Эстонцам імпануе захоўваць старыя гарадскія кварталы, а не зносіць іх бульдозерамі

Дзверцы ў мінулае?

Дзверцы ў мінулае?

Гэты гадзіннік паказвае час ужо амаль тры стагоддзі

Гэты гадзіннік паказвае час ужо амаль тры стагоддзі

З чэргаў па дэфіцыты – у Інтэрнэт-лідары

Сёння Эстонія – адна з самых камп’ютарызаваных краін заходняга свету. Уласны мабільны Інтэрнэт для эстонцаў настолькі звычайная рэч, што знайсці пункт з грамадскім доступам да сусветнага павуціння можа стаць сапраўднай праблемай нават у сталіцы.

Слупы ў цэнтры горада хтосьці дбайна абвязвае рознакаляровымі шалікамі -- каб не застудзіліся...

Слупы ў цэнтры горада хтосьці дбайна абвязвае рознакаляровымі шалікамі — каб не застудзіліся…

Сёння краіна, дзе яшчэ 20 гадоў таму здараліся частыя перабоі з гарачай вадой, а жанчыны бавілі абедзенныя перапынкі ў чэргах па калготкі, лічыцца ледзь не самай Інтэрнэт-інтэграванай ва ўсёй Еўропе. Ад 2005 года тут нават з’явілася магчымасць электроннага галасавання на выбарах.

З кожным новым сезонам вуліцы Таліна змяняюць сваё аблічча

З кожным новым сезонам вуліцы Таліна змяняюць сваё аблічча

У сталіцы Эстоніі кожны знойдзе занятак па душы

У сталіцы Эстоніі кожны знойдзе занятак па душы

ТОP-5 месцаў, якія варта наведаць у Таліне

Апісваць дастапомнасці эстонскай сталіцы – рэч зусім няўдзячная. Талін – горад, дзе не вы шукаеце гісторыю, а гісторыя сама вас знаходзіць. Тут варта проста хадзіць і глядзець па баках, каб усё ўбачыць. Сярэднявечны, казачны цэнтр Таліна з захаванай забудовай XIII – XVI стст. у 1997 годзе быў цалкам уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Вулкі старога Таліна

Вулкі старога Таліна

РЕКЛАМА

І ўсё ж паспрабуем акрэсліць пяцёрку мясцін, якія проста недаравальна прамінуць у Таліне.

1. Ратушны пляц з гарадской ратушай. Гэта найлепш захаваная ў Паўночнай Еўропе гатычная ратуша, гісторыя якой налічвае ўжо каля 700 гадоў. З яе вежы вышынёй 34 метры можна сузіраць не толькі пляц, але і ладную частку старога горада.

Гарадская ратуша

Гарадская ратуша

2. Лютэранская царква святога Олава. Яна пабудавана яшчэ ў XVI ст. вышынёй больш за паўтары сотні метраў. Будынак цярпеў ад маланак, якія некалькі разоў скарачалі яго даўжыню. Але і пры гэтым на працягу 200 гадоў гэта быў самы высокі будынак ва ўсёй Еўропе.

3. Царква і завулак Св. Катарыны. Гэты вузенькі талінскі завулачак, пачатак якога схаваны пад аркаю, вельмі лёгка прамінуць. Зарыентавацца дапаможа падрабязная мапа старога горада: на ёй трэба адшукаць вуліцы Vene і Muurivahe, якія і звязвае міжсобку завулак Катарыны. Будынкі XV – XVII стст. па абодва бакі завулка злучаныя маляўнічымі чарапічнымі аркамі. Ад старой царквы, пабудаванай яшчэ ў XIII ст. у комплексе Дамініканскага манастыра, да нашых дзён захаваліся толькі некалькі сцен. На адной з іх уздоўж завулка сёння вывешаны  надмагільныя пліты са старадаўніх пахаванняў.

4. «Тры сястры». Так называюць тры чатырохпавярховыя дамкі ў старым цэнтры Таліна, якія туляцца адзін да аднаго яшчэ з 1300-х гадоў. Яны ўяўляюць сабою класічны ўзор сярэднявечнай купецкай забудовы. Цяпер у гэтых дамах месціцца гатэль «Тры сястры». Менавіта яго абрала для начоўкі англійская каралева Альжбэта падчас сваёй вандроўкі ў Талін.

5. Манастырскі комплекс ордэна Св. Брыгіты ў прыгарадзе Таліна – Пірыце. Ад пабудоваў 1407 года да нашых дзён засталіся руіны, але яны вартыя таго, каб на іх паглядзець. Рэшткі манастыра сёння закансерваваны і ўяўляюць вялікі музей на вольным паветры, уваход – 1 еўра.

Манастыр у Пірыце

Манастыр у Пірыце

Пірыта – адзін з найцікавейшых прыгарадаў Таліна, які знаходзіцца за 6 км ад старога горада. Гэты куток узбярэжжа Балтыйскага мора з вялікім пясчаным пляжам славіцца таксама і як улюбёнае месца адпачынку эстонцаў і іх гасцей. У Пірыту можна прайсціся і пешкі, а калі часу небагата – даехаць аўтобусамі 34А ці 38 ад прыпынка Viru Keskus, што побач са старым цэнтрам.

Пірыта. Комплекс сярэднявечнага манастыра

Пірыта. Комплекс сярэднявечнага манастыра

Улічваючы ўласны досвед, хочацца падказаць, што некаторыя аўтобусныя прыпынкі, у тым ліку і Viru Keskus, у Таліне знаходзяцца пад зямлёю, пад вялікімі маркетамі. Не ведаючы гэтага, можна цэлую гадзіну апісваць колы на адным месцы, шукаючы патрэбны прыпынак. Не дапаможа нават дэталёвая мапа транспартнай сеткі.

Пірыта. Пляж

Пірыта. Пляж

Маленькія дарожныя парады

* Каб мінімізаваць чэргі каля амбасады, ад траўня 2011 года эстонскае прадстаўніцтва ў Мінску цалкам перайшло на электронную форму прымання заявак грамадзян на атрыманне візы. Чэргаў каля амбасады цяпер не бывае, але яны засталіся на сайце амбасады.

Таму, калі вы надумалі атрымаць менавіта эстонскую «шэнгенку», варта мець на ўвазе гэты нюанс і загадзя запісвацца на падачу дакументаў на візу. Лепш гэта зрабіць за некалькі месяцаў да запланаванай вандроўкі.

* Выпраўляючыся на Балтыку, не забудзьцеся прыхапіць з сабою парасон. Талін размешчаны ў зоне стрыманага прыморскаму клімату, таму дажджы тут – не рэдкасць. Найбольш камфортнымі месяцамі для наведвання Таліна кліматолагі называюць май, чэрвень і верасень. Сёлета ў чэрвені надвор’е на поўначы Эстоніі нічым не адрознівлася ад надвор’я на нашай радзіме: было сонечна, а слупкі тэрмометраў удзень падскоквалі ледзь не пад +30. Вось вам і Поўнач!

* Талін – дастаткова кампактны горад, каб турысты маглі мінімум карыстацца грамадскім транспартам і максімум атрымліваць асалоду ад прагулянак па старым горадзе. Аднак, калі вам усё ж давядзецца карыстацца транспартам, варта ведаць, дзе можна добра зэканоміць. Квіток на адзін праезд у аўтобусе, тралейбусе або трамваі каштуе 0,96 еўра.

Але калі вы не падбаеце пра квіток загадзя і будзеце набываць яго ў кіроўцы, ён абыдзецца ў 1,60 еўра, што для «посных» беларускіх кашалькоў – недаравальная раскоша. І яшчэ. Калі вы ў Таліне на некалькі дзён і збіраецеся рэгулярна карыстацца гарадскім транспартам, вам выгадна будзе набыць транспартную картку на 24, 48 ці 72 гадзіны.

Да таго ж такія карты даюць вам права бясплатна наведваць некаторыя музеі. Падрабязней пра розныя хітрыкі эканоміі можна пачытаць на сайце www.tourism.tallinn.ee.

* Найтаннейшае пражыванне ў Таліне – у хостэлах, дзе кошты за начоўку вагаюцца ад  7 да 20 еўра з чалавека. Поўны спіс хостэлаў – на сайце www.hostelsclub.com.

У Таліне шмат вады і архітэктуры

У Таліне шмат вады і архітэктуры


Просмотреть Путишествия intex-press на карте большего размера

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up