Автор: Аляксей БЕЛЫ

11:30, 24 июня 2011

Культура

remove_red_eye 90

Нашы заваёўваюць Піцер

У Санкт-Пецярбурзе у Манежы   24 чэрвеня адкрываецца выстава «Трыенале шэдэўра», у якой бярэ ўдзел і наш зямляк, сябра Саюза мастакоў Беларусі і Міжнароднай акадэміі графікі Алесь Фалей.

Ён прадставіў на выставу, у якой  удзельнічаюць творцы з трыццаці краін свету, шэсць сваіх работ. А літаральна на днях  вярнуўся з Кранштата, дзе браў удзел у Міжнародным экалагічным  мастацкім фестывалі, адкуль прывёз дыплом за першае месца. У імпрэзе ўдзельнічалі каля сарака мастакоў з Расіі, Францыі, Фінляндыі, Нямеччыны. Беларусь прадстаўляў менавіта Алесь Фалей.

Кожны з удзельнікаў рабіў скульптуру з адпрацаваных матэрыялаў – хто з бутэлечных пробкаў, хто з пластыкавых каністраў. Алесь, як прафесійны каваль, майстраваў свайго  мятровага камара з металалому. Міжнароднае журы, у склад якога ўваходзілі выбітныя творцы з Ізраіля, Індыі, Фінляндыі, прысудзіла Алесю першае месца і ўручыла прыз – каталог аб сучасным дызайне. А Алесеў камарык застаўся ў музеі пад адкрытым небам у Кранштаце.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up