Автор: Руслан РЕВЯКО

15:33, 20 июня 2011

Общество

remove_red_eye 104

З трох пікетаў дазволілі адзін

Баранавіцкі гарвыканкам дазволіў сацыял-дэмакратам пікет 16 чэрвеня ў старым парку, адмовіўшы ў пікетах на плошчы Леніна і каля Дома гандлю «Вясёлка». Дзесяць удзельнікаў пікета будуць ахоўваць пяць міліцыянераў, побач размесціцца брыгада хуткай дапамогі.

Як распавёў «IP» арганізатар пікета сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Вячаслаў Болбат, мэта акцыі – выказванне пратэсту ў сувязі з рэзкім паніжэннем узроўню жыцця жыхароў Беларусі ў выніку дэвальвацыі беларускага рубля, павышэннем коштаў на тавары і паслугі.

Заяўкі на тры пікеты былі пададзены 27 мая. 16 чэрвеня планавалася правесці тры пікеты: з 13:00 па 14:00 – у старым парку, з 16:00 па 17:00 – на пляцоўцы каля Дома гандлю “Вясёлка”; з 17.00 да 18.00 – на пл. Леніна каля фантана. Заяўленая колькасць удзельнікаў – 10 чалавек.

У адказе за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча арганізатару пікетаў паведамляецца: “Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт вымушаны адмовіць Вам у дазволе на правядзенне масавага мерапрыемства каля ДГ “Вясёлка” і на плошчы Леніна (каля фантана)”. Разам з тым Вячаславу Болбату дазволена з 13:00 да 14:00 правесці пікет у старым парку.

РЕКЛАМА

Гэта тлумачыцца тым, што, згодна з рашэннем гарвыканкама, месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе вызначаны стары парк культуры і адпачынку па вул. Камсамольскай.

Па словах Вячаслава Болбата, пікет магчымы толькі пры выкананні ўмоваў рашэння гарвыканкама – прысутнасці на мерапрыемстве  міліцыі і брыгады хуткай дапамогі. Баранавіцкія сацыял-дэмакраты збіраюцца на гэтых умовах выкарыстаць шанц данесці свае погляды да жыхароў горада і рыхтуюцца да правядзення дазволенага пікета.

“Цяпер мы займаемся заключэннем дамовы і аплатай паслуг медыкаў і міліцыі”, – паведаміў арганізатар пікета Вячаслаў Болбат. Па яго словах, га-дзіна дзяжурства машыны хуткай дапамогі з брыгадай медыкаў абыдзецца ў 41 тыс. руб. Прысутнасць пяці супрацоўнікаў міліцыі каштуе 81 тыс. руб., бо за знаходжанне на пікеце трох афіцэраў міліцыі трэба заплаціць па 17000 у гадзіну, а за двух супрацоў-нікаў патрульна-паставой службы – па 15000 руб.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up