Автор: Наталья СЕМЕНОВИЧ

13:09, 10 июня 2011

Культура

remove_red_eye 137

Баранавічы па старонках газет

Чым жылі жыхары Баранавіч, што абмяркоўвалі, аб чым хваляваліся, марылі і да чаго імкнуліся – даведацца аб гісторыі горада і нават дакрануцца да яе можна, гартаючы старонкі старых газет.

Пажоўклая ад часу папера, нязвыклы стыль напісання: з галавой  акунаешся ў тую далёкую эпоху, калі Баранавічы былі невялікім мястэчкам уезнага цэнтра Мінскай губерніі, потым атрымалі статус горада, затым сталі павятовым цэнтрам Навагрудскага ваяводства, пасля – абласным цэнтрам.

Першым мясцовым выданнем  у Баранавічах быў «Барановичскiй Листокъ Объявленiй», якое пачало выдавацца з 1912 года. Газета раздавалася задарма. Уладальнікі крамаў і лавак размяшчалі на яе старонках рэкламу з прапановай купіць самыя розныя тавары. Там жа можна было знайсці расклад руху цягнікоў і кінаафішу.

Выдаўцы газеты так рэкламавалі «Барановичский Листок Объявлений»: «Везде бывает, а потому помещать в нем публикации практично, целесообразно и выгодно».

РЕКЛАМА

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у нашым горадзе 21 верасня 1939 года выйшаў першы нумар газеты «Голос Рабочего» – друкаваны орган Часовага кіравання горада Баранавічы і павета. Газета выдавалася на беларускай і рускай мовах, выходзіла 15 разоў у месяц. Свет убачылі  каля 50 нумароў.

А  1 снежня 1939 года «Голос Рабочего» быў перайменаваны. Газета атрымала назву «Чырвоная Звязда», і ўсе матэрыялы друкаваліся цалкам па-беларуску.

Падчас акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны выходзіла гарадская газета, якая некалькі разоў змяняла сваю назву: з 22 ліпеня да канца 1941 года – «Baranovitcher zeitung», з  пачатку1942-га па  5 студзеня 1944-га – «Баранавіцкая газета», а з 8 студзеня па 24 чэрвеня 1944 года – «Пагоня». Акрамя таго, у Барана-вічах у гэты час друкавалася газета «Новый путь», арыентаваная на перасяленцаў.

З красавіка 1943-га партызаны падпольна ўзнаўляюць выданне «Чырвонай Звязды».
На жаль, да нашага часу захаваліся адзінкі нумароў гэтых газет. Сёння іх можна ўбачыць у экспазіцыі Баранавіцкага краязнаўчага музея, а ў гарадской бібліятэцы нават пагартаць падшыўку «Чырвонай Звязды» за 1945 год.

Познайте себя! Познайте других!

Пришлите почерк свой или интересующей Вас личности, сообщите при этом имя, год, месяц и число рождения, из скольких душ состоит личная семья писавшего – по этим данным вы получите от меня, психографолога Х. М. Шиллер-Школьника (автор научных трудов) заказным письмом строго-научный, полный точный и подробный анализ характера, определение прошлого, настоящего и будущего, с указанием важных событий в жизни. Ценные советы и предупреждения. Анализ присылается за 1 р. Налож. платеж на 30 коп. дороже.

«Барановичскiй Листокъ Объявленiй», 1 февраля 1913 г.

Выйгрышы па білетах

Вечарам у інтэрнат рабочых Баранавіцкага рамонтнага завода прынеслі табліцу выйгрышаў Чацвертай грашова-рэчавай латарэі.

– Хто выйграе, з таго належыць гасцінец, – жартавалі будаўнікі новых цэхаў завода.

– Абавязкова. Такі звычай, – падтрымалі іх слесары.
Дзяўчына ўважліва звярала нумары  білетаў з нумарамі табліцы. Першы выйграў 100 рублёў Іосіф Стромскі. Усе рабочыя павіншавалі яго з удачай. У інтэрнаце паднялося радаснае захапленне.
– Ёсць выйгрыш! – зноў крыкнула дзяўчына.
Адрэз тры метры добрага сукна на суму 5.000 рублёў выйграў рабочы Іосіф Бука. 100 рублёў выйграў механік майстэрань Іван Вашчылка. Самы вялікі выйгрыш выпаў на білет слесара Ільі Кісяля. Ён выйграў паліто з варатніком коштам у 7.000 рублёў.

«Чырвоная Звязда», 24 лiпеня 1945 г.

Успешное наступление в Белоруссии.

Наши войска овладели городом Барановичи

Нигде, за исключением Бобруйска, войска маршала Рокоссовского не встречали на своем пути столь упорного и сильного сопротивления, как на подступах к городу Барановичи.

…Насколько велики тут были силы противника, можно судить по следующему факту. На одном только рубеже Тимковичи – Семежево у немцев было сосредоточено свыше 100 танков, большое количество пехоты и венгерской конницы.

(«Красная Звезда», 9 июля 1944 г.)

РЕКЛАМА

Святкаванне гадавіны вызвалення Белоруссіі ў гарадах і сёлах обласці

Баранавічы. Яшчэ напярэдадні 3 ліпеня горад прыняў святочны выгляд. На дамах, установах і прадпрыемствах былі развешаны чырвоныя сцягі, расклеены плакаты і лозунгі, выстаўлены партрэты кіраўнікоў партый і ўрада, маршалаў і генералаў Чырвонай Арміі, Герояў Савецкага Саюза – змагароў за свабоду і незалежнасць нашай вялікай Радзімы.
3 ліпеня вечарам на прадпрыемствах і установах горада адбыліся ўрачыстыя сходы і мітынгі. Пасля сходаў і мітынгаў праводзіліся масавыя народныя гулянні. Асабліва многалюдна было ў кінатэатры “Камсамолец”, дзе дэманстравалася кінокарціна “Вызваленне Савецкай Белоруссіі”. У абласным драматычным тэатры жыхары горада з вялікай зацікаўленасцю праглядзелі  новую прэм’еру  В. Дыхавічнага “Свадебное путешествие”.

«Чырвоная Звязда», 5 лiпеня 1945 г.

Рашэнне № 681

Выканаўчага камітэта Баранавіцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1945 года.
Аб правілах паводзін дзяцей у грамадскіх месцах і на вуліцы.

1. У грамадскіх месцах (тэатрах, кіно, на стадыёне і г.д.) дзеці па-вінны захоўваць строга ўстаноўлены грамадскі парадак, а таксама правілы паводзін вучняў.

2. Забараніць індывідуальны продаж білетаў у кінатэатры дзецям і падросткам да 16 год ва ўсе дні тыдня, за выключэннем нядзельных дзён, свят і дзён зімніх і вясновых канікул. У дні школьных заняткаў дапускаць наведванне дзецьмі кіно і тэатраў у арганізаваным парадку, у суправаджэнні педагога, выхавальніка або піянерважатага.
6. Забараніць дзецям да 16 год:

а) знаходжанне на вуліцах пасля 22 гадзін без суправаджэння дарослых (гэта не распаўсюджваецца на падросткаў, малодшых за 16 год, якія працуюць на прадпрыемствах);

б) гандаль папяросамі, запалкамі і іншымі прадметамі;

в) праезд на падножках вагонаў, на буферах, а таксама катанне на каньках і санках па вуліцах, плошчах і тратуарах.

9. Бацькі і апекуны, якія прымушаюць дзяцей да спекуляцыі, жабрацтва і іншага роду злачынстваў, прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці.

За зладзейства і вулічнае хуліганства дзяцей бацькі падвяргаюцца штрафу ў адміністратыўным парадку, у межах да 200 рублёў, якія накладваюць органы міліцыі.

«Чырвоная Звязда», 11 верасня 1945 г.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up