Новости / Общество

Бацька Міколы Статкевіча нарэшце сустрэўся з сынам

9.06.2011, 13:53 / remove_red_eye 104 / chat_bubble

Віктар Паўлавіч Статкевіч дамогся    2 чэрвеня сустрэчы з сынам –   экс-кандыдатам у прэзідэнты Міколам Статкевічам.

Статкевіч-старэйшы спрабаваў сустрэцца з сынам у Мінскім СІЗА КДБ, але яму было адмоўлена ў сустрэчы без тлумачэння прычын. Пазней Віктар Статкевіч даведаўся, што яго сын пераведзены ў вязніцу на Валадарскага.

Па словах Віктара Паўлавіча, а 8-й гадзіне раніцы ён ужо быў у вязніцы на Валадарскага, але сама сустрэча адбылася толькі ў 11.00 і працягвалася адну гадзіну.

«Якая гэта сустрэча? Далі па тэлефоне  пагаварыць, – расказаў Intex-рress Віктар Статкевіч. – За сямю замкамі ён сядзеў, я яго толькі праз шкло бачыў».

РЕКЛАМА

Мікола Статкевіч распавёў бацьку, што ў яго камеры сядзіць 13 чалавек, што камера дрэнна праветрываецца. Па словах Віктара Паўлавіча, сын схуднеў, але трымаецца бадзёра: «Што ён другое скажа мне? Усё харашо – ён жа ведае маё становішча, таму і трымаецца». Статкевіч-старэйшы распавёў, што не ведае, колькі яшчэ прабудзе на Валадарскага яго сын да пераводу на «зону»: «Ён жа падаў касацыйную скаргу, але надзеі мала, што яна нешта зменіць!»

Бацька вельмі засмучаны прысудам ды тым, што пабачыў сына толькі праз шкло. На пажаданне Intex-рress трымацца і верыць у лепшае, ён адказаў: «Ой, няма ўжо як і за што трымацца. Застаецца толькі надзея, якая памірае апошняй».
Між тым грамадзянскай жонцы Марыне Адамовіч у сустрэчы з Міколам Статкевічам было адмоўлена. Ленінскі суд патлумачыў сваё рашэнне тым, што Марына і Мікола афіцыйна не з’яўляюцца мужам і жонкаю.

На гэтым тыдні стала вядома, што адбываць пакаранне палітык будзе ў шклоўскай калоніі. Да разгляду касацыйнай скаргі былы кандыдат у прэзідэнты будзе знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

Мікола Статкевіч быў асуджаны 26 мая на    6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up