Автор: Алесь КАРЭЛIН

13:49, 27 мая 2011

Культура

remove_red_eye 158

Пасля боскага ветру – кветкі ў стагах

Пабачыла свет чарговая кніга нашага земляка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Міжнароднага ПЭН-клуба Аляксея Белага. Новаму зборніку ён даў назву «Кветкі ў стагах».

Чаму менавіта такая назва? У адну са сваіх нядаўніх вандровак, якая на гэты раз прывяла аўтара ў Іспанію, Аляксей узяў кнігу вершаў Сымона Блатуна, дзе былі такія словы: «Ты ж лугоў гаспадыня і знаеш: у нас кветкі не дораць – стагуюць, застагую і я свае краскі». Менавіта пад уражаннем прачытанага і з’явіўся верш, а потым – кніга з такою назваю.

Пра што чарговы зборнік вершаў Аляксея Белага? На гэты раз аўтар адступаецца ад тэматыкі сваіх папярэдніх публікацый, у якіх было шмат вершаў пра каханне. У новай кніжцы больш жыццёвай філасофіі, настальгічных успамінаў.

Пра дзяцінства, пра мора і Поўнач, пра малую сваю радзіму – вёсачку Міхнавічы, што ў Івацэвіцкім раёне. «Тут ты свой пакуль што, а не госць. І слядоў тваіх адбіткі ў пыле. І ў каго спытаць пакуль што ёсць: «Цётухна, а дзе мяне хрысцілі?»

РЕКЛАМА

Вандроўкі, стасункі з людзьмі, новыя знаёмствы і сяброўскія адносіны, што складваліся гадамі. Менавіта на гэтай падставе з’явіўся верш «Жыровічы». «Песнямі птушак напоўніўся гай, вішні цвітуць – быццам снег! Ценем іконы – манах Мікалай. Бембель Алег».

Трошачкі месца ў гэтай маленькай кніжачцы засталося і для інтымнай лірыкі, іроніі і гумару. «Што Поўнач нам. Усё даўно забыта, ну а насупраць вочы, бы азёры. Дык, можа выйдзем, дадратуем жыта, што бура не дапляжыла ўчора».

Папярэдняя кніга Аляксея Белага, якая выйшла ў 2002 годзе, мела назву «Боскі вецер правінцыі». У ёй было шмат твораў на грамадзянскую тэматыку. У гэтым зборніку больш лірыкі і разважанняў. Дарэчы, набыць кнігу вершаў «Кветкі ў стагах» можна ў гандлёвым доме «Няптун».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up