Новости / Культура

Стварылі свята для ветэранаў

13.05.2011, 11:28 / remove_red_eye 97 / chat_bubble0

Народны гурт «Фэст» напярэдадні Дня Перамогі павіншаваў ветэранаў камбіната хлебапрадуктаў. Канцэрт на камбінаце ААТ «Баранавічы-хлебапрадукт» адбыўся 5 мая.

Па словах кіраўніка гурта Івана Кусцінскага, асабліва ветэранам прыйшлося даспадобы выступленне самых маленькіх удзельнікаў гурта. Карцэртная праграмма доўжылася больш за гадзіну. Падчас канцэрта дзеці так заўзята праспявалі  вядомыя і любімыя слухачамі песні, што ветэраны і самі пачалі падпяваць выканаўцам. «Трэба сказаць, што нашы самыя маленькія ўдзельнікі гурта з ахвотай адклікаюцца на прапановы выступіць на такіх мерапрыемствах, знаходзяць і час на рэпетыцыі. Я ведаю, што на іх можна пакласціся і ганаруся тым, што працую побач з такімі таленавітымі і шчырымі дзеткамі», – адзначыў Іван Кусцінскі.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up