Автор: Алесь Гізун

14:29, 31 марта 2011

Общество

remove_red_eye 79

Гідраметэацэнтр абяцае ў бліжэйшыя выхадныя цёплае надвор’е

Ужо напрыканцы сакавіка беларускія сіноптыкі абяцаюць нам сапраўдную вясну.

Як паведаміў «IP» начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, на гэтым тыдні ў Беларусі нарэшце ўсталюецца па-веснавому цёплае надвор’е.

Істотнае пацяпленне ў Беларусі пачнецца ў апошні дзень месяца, 31 сакавіка. «У атмасферы адбудуцца кардынальныя перабудовы, паўночна-заходні вецер памяняецца на паўднёва-заходні, які і прынясе да нас доўгачаканае цяпло», – распавёў Дзмітрый Рабаў.

У другой палове тыдня начныя тэмпературы па краіне яшчэ будуць вагацца каля 0, удзень будзе прыграваць да +10 градусаў. У найбліжэйшыя выхадныя яшчэ пацяплее. У суботу і нядзелю, 2 і 3 красавіка, па краіне чакаецца ўночы ад 0 да +8, удзень – ад +8 да +16, па Брэсцкай вобласці месцамі да +18 градусаў.

РЕКЛАМА

Агулам красавік сёлета, па словах Дзмітрыя Рабава, чакаецца сушэйшым, як звычайна, а па тэмпературы паветра – у межах сярэдняй кліматычнай нормы.

«Ужо напрыканцы сакавіка мы назіраем прыкметную тэндэнцыю да ўсталявання цёплага веснавога надвор’я, хаця гэта, безумоўна, яшчэ не выключае магчымых кароткачасовых пахаладанняў», – падсумаваў Дзмітрый Рабаў.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up