Автор: Алесь Гізун

13:54, 17 марта 2011

Экономика

remove_red_eye 81

Кукурузы пасеюць больш, грэчкі – не

У пачатку красавіка сельскія гаспадаркі Баранавіцкага раёна плануюць распачаць сяўбу ранніх збожжавых культур.

Як распавёў “IP” галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Баранавіцкага райвыканкама Андрэй Борыс, сёння гаспадаркі раёна актыўна рыхтуюцца да веснавой сяўбы, якая стартуе ўжо ў пачатку наступнага месяца. У поўным аб’ёме назапашаны арганічныя ўгнаенні, працягваецца і нарыхтоўка мінеральных угнаенняў. Некаторыя гаспадаркі распачалі падсейванне шматгадовых траў. 

Ад пачатку красавіка, па словах Андрэя Борыса, пачнецца сяўба ранніх збожжавых культур – аўса і ячмяню, пасля чаго працягнецца сяўба позніх збожжабабовых – проса, грэчкі, кукурузы і інш. Агулам у веснавой сяўбе сёлета будзе задзейнічана амаль 36 тыс. га зямлі, што на 1,5 тыс. га больш, чым год таму.

Акурат на столькі сёлета ў Баранавіцкім раёне плануецца павялічыць аб’ёмы сяўбы кукурузы на зерне, якое цяпер шырока выкарыстоўваецца ў птушкагадоўлі. Не дарма амаль палову усёй запланаванай плошчы для кукурузы плануе засеяць ААТ ПФ “Дружба”: 1900 га ад 4550 га. Па словах Андрэя Борыса, у параўнанні з мінулым годам сёлета плануецца крыху павялічыць плошчы для сяўбы бульбы (на 30 га) і іншай гародніны (на 50 га).

РЕКЛАМА

А вось колькасць пасеянай грэчкі, ажыятаж і высокія кошты на якую трымаюцца ўжо больш за паўгода, баранавіцкія гаспадарнікі павялічваць не збіраюцца. Як і раней, грэчкай сёлета засеюць 440 га, з якіх плануецца сабраць 660 т крупаў. “Летась кошты на грэчку так высока ўзняліся таму, што ў суседняй Расіі  быў неўраджай гэтай культуры. Калі сёлета ў суседзяў будзе ўраджай, яны змогуць запоўніць таннай грэчкай не толькі свой, але і наш рынак”, – выказаўся Андрэй Борыс.

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up