Новости / Общество

Цяпла не будзе да канца сакавіка

18.02.2011, 13:30 / remove_red_eye 84 / chat_bubble

У другой палове лютага сіноптыкі абяцаюць вельмі халоднае, няўстойлівае і некамфортнае надвор’е.

Як паведаміў «IP» начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, 13 лютага разам са сцюдзёным арктычным паветрам у Беларусь прыйшло істотнае пахаладанне, якое працягнецца не менш за тыдзень. У гэты перыяд у краіне амаль не будзе ападкаў, але надта па-нізіцца тэмпература паветра.

Па словах Дзмітрыя Рабава, найбольшае ўзмацненне маразоў чакаецца ў другой палове тыдня. Па Брэсцкай вобласці ўдзень будзе прымарожваць да мінус 7 – мінус 12, уночы – да мінус 14 – мінус 20 градусаў. Падобнае надвор’е захаваецца і ў выхадныя дні.

«У трэцяй дэкадзе лютага мы чакаем, што ў Беларусь зноў прыйдзе цёплае паветра з Атлантыкі. Але і гэта пацяпленне неўзабаве зменіцца халадамі. Таму раней за другую палову сакавіка па-сапраўднаму вясновага надвор’я беларусам чакаць не варта», – падсумаваў Дзмітрый Рабаў.

РЕКЛАМА

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up