Автор: Аляксей БЕЛЫ

15:41, 24 декабря 2010

Культура

remove_red_eye 103

Выстава нашых землякоў у Нямеччыне

Майстар-клас  далі  беларускія мастакі сваім калегам з нямецкага горада Рэйбург-Локум. Сярод тых, хто дэманстраваў сваё майстэрства ў Нямеччыне,  былі і нашы землякі – Антаніна Фалей і Алесь Фалей.

Імпрэза прайшла ў межах выставы, якую арганізаваў нямецкі бок для сяброў творчага згуртавання “Аршыца” ў гарадах Рамантык Бат Рэйбург і Рэйбург-Локум.

Доўжылася выстава два тыдні. На ёй былі прадстаўлены работы Генадзя Фалея, Антаніны Фалей, Алеся Фалея і Анатоля Жураўлёва. Трое апошніх узялі непасрэдны ўдзел у мерапрыемствах у Нямеччыне.

Як расказаў наш зямляк Алесь Фалей, ён сам,  яго брат Генадзь і жонка Генадзя Антаніна, якія таксама нарадзіліся ў Баранавічах, а цяпер жывуць і працуюць у Віцебску, і іх калега Анатоль Жураўлёў прадставілі на суд жыхароў нямецкіх гарадоў абстрактны жывапіс, графіку, артаб’екты. 

РЕКЛАМА

Усе нашы мастакі выступалі ў  гэтых трох намінацыях. “Прыемна было бачыць, што немцаў цікавіць абстрактны жывапіс, што ўсё ім зразумела”, – адзначыў Алесь Фалей. Мастак дадаў, што ў Рэйбург-Локуме яны  трапілі на прыём да бургамістра, што сам кіраўнік горада і адкрываў выставу беларускіх творцаў.

На працягу гэтых двух тыдняў нашы землякі наведвалі нямецкія музеі, гасцілі ў сваіх нямецкіх калег, абменьваліся досведам, паказвалі для нямецкіх мастакоў майстар-клас.

Што тычыцца Алеся Фалея, то ён разам са сваімі беларускімі калегамі ўжо  рыхтуецца да новай выставы, якая адбудзецца ў красавіку будучага года ў Маскве.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up