Автор: Віктар СЫРЫЦА

17:21, 9 декабря 2010

Культура

remove_red_eye 113

Паэту Алесю Корневу – 75!

Грамадскасць павіншавала 3 снежня баранавіцкага паэта Алеся Корнева з  75-годдзем.

33 гады Алесь Корнеў самааддана лячыў людзей, натхнёна займаўся лясной скульптурай і мастацтвам, але найбольш сябе праявіў у паэзіі, выдаўшы  14 зборнікаў вершаў. У Баранавічах Алесь Корнеў пакуль самы плённы паэт і творца.

Вершы ён пачаў пісаць яшчэ ў школе, затым у інстытуце. Яго першы зборнік называецца “Услед за ластаўкай”, а самы патрыятычны – “Крыжы зямелькі нашай”, у якім аўтар паказвае ў вершаванай форме трагічна-гераічную гісторыю нашай зямлі ад Рагнеды да першага героя Беларусі Уладзіміра Карвата.

Але найбольш паэт Корнеў праславіўся любоўнай лірыкай, раскрыццём інтымных адносін  паміж мужчынам і жанчынай. Тэме кахання прысвечаны такія зборнікі вершаў, як “Жаночыя напевы”, “Пад зоркай Мілавіцай”, “Неўтаймоўны сексафон”. Менавіта за зборнік вершаў “Неўтаймоўны сексафон” Алесь Корнеў атрымаў берасцейскую мядовую літаратурную прэмію (пуд мёду і дыплом), якую заснаваў у 2001 годзе пружанскі прадпрымальнік Мікола Папека. Алеся Корнева віншавалі мясцовыя паэты Алесь Белы, Іван Лагвіновіч, Анастасія Жук, Людміла Шувалава, Раіса Раманчук, Мікалай Зайцаў, а таксама каляжанка па былой працы Браніслава Салаўёва.

РЕКЛАМА

Вельмі цёпла віншавалі паэта кіраўнік народнага музея імя Валянціна Таўлая Ніна Шавель і яе навучэнцы, якія чыталі любімыя вершы Корнева. А Наталля Урублеўская прэзентавала апошнія кнігі Алеся Корнева “Мядовы полюс” і “Як песня, год мінае”. Але найбольш уразілі ўсіх прысутных навучэнцы і настаўнікі СШ № 4 і № 17, якія праспявалі мноства песняў на вершы Алеся Корнева.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up