Автор: Тамара САВIЧ

9:27, 3 декабря 2010

Культура

remove_red_eye 91

Яшчэ два народныя

Два баранавіцкія калектывы – гурт вандруючых музыкаў “Фэст” і ансамбль танцаў “Юрачка” – падчас сумеснага канцэрта   28 лістапада падцвердзілі званне “народны”.

“Гэта вельмі многа значыць для нас, гэта прыемная адзнака нашай творчасці. Асабліва прыемна, што ёсць людзі,  якім цікавая наша музыка”, – сказаў кіраўнік калектыву “Фэст” Іван Кусцінскі.

Прыемна адзначыць, што большую частку рэпертуару музыкаў скадаюць  каларытныя народныя песні, а таксама аўтарскія  песні Міхаіла Скрундзя. 

Што ж тычыцца ансамбля танца «Юрачка», нельга не адзначыць, што гэта адзін з самых адметных танцавальных калектываў горада, які быў заснаваны больш за паўсотню гадоў назад. Зараз калектывам кіруе Тамара Колтун.
Віншуем!

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up