Новости / Происшествия

Налавілі рыбы на мільён

2.12.2010, 16:58 / remove_red_eye 131 / chat_bubble

Двух браканьераў затрымалі супрацоўнікі прыродаахоўнай інспекцыі раніцай 26 лістапада на вадасховішчы Мышанка. Трэці зламыснік паспеў уцячы.

Па словах намесніка начальніка Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзіміра Белавуса, затрымаць парушальнікаў на месцы здарэння атрымалася, дзякуючы актыўнасці іншых сумленных рыбаловаў-аматараў, якія па тэлефоне паведамілі пра інцыдэнт у інспекцыю.

“Калі б браканьеры паспелі загрузіць сваю здабычу ў машыну, даказаць іх незаконныя дзеянні было б праблематычна”, – дадаў Уладзімір Белавус.

Браканьераў злавілі каля 10.00, калі тыя толькі пачалі вымаць рыбу з сетак.

РЕКЛАМА

“Яны былі на добрым падпітку, таму папросту праспалі світанне і не паспелі сабраць рыбу яшчэ ў цёмны час, – распавёў Уладзімір Белавус. – Таму і гэта таксама паспрыяла нам”.

Пабачыўшы супрацоўнікаў інспекцыі, усе трое зламыснікаў паспрабавалі ўцячы. Двух усё ж атрымалася затрымаць. Аднаго з іх некалькі гадоў таму ўжо лавілі на браканьерстве.

Гэтым разам браканьеры паставілі 10 сетак, агульнай працягласцю каля паўкіламетра. У іх апынулася 117 карасёў і больш за дзясятак іншых відаў рыб. Маштабны ўлоў заважыў больш за 60 кілаграм. Гэта самы вялікі па вазе незаконны ўлоў рыбы за апошнія два гады.

Памер страты ацэньваецца больш як на мільён. Гэту суму браканьеры павінны сплаціць апроч штрафу, які, паводле беларускага КоАП, прадугледжвае ад 10 да 50 БВ. Браканьеры не адмові-ліся ад рыбы, пагадзіўшыся забраць яе па цане 4 тысячы за кілаграм.
На пытанне карэспандэнта “Як вы ацэньваеце ваш улоў?”, маладзейшы з гэтых гора-рыбакоў не без гонару адказаў: “Табе такога і не снілася…”

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up