Новости / Культура

“Аб’явіўся” старажытны дакумент Ішкальдскага касцёла

26.11.2010, 10:23 / remove_red_eye 110 / chat_bubble

Рэгістрацыйную кнігу ішкальдскага прыходу ад 1759 г. на мінулым тыдні за 3 млн рублёў мог купіць на інтэрнэт-аўкцыёне кожны ахвотны.

На інтэрнэт-аўкцыёне ay.by на мінулым тыдні на некалькі дзён выстаўляўся на продаж унікальны дакумент — Рэгістрацыйная кніга ішкальдскага прыходу.

Дагэтуль кніга, першы запіс у якой датуецца 1759 годам, апошні – 1807 годам, у добрым стане захоўвалася ў аднаго з баранавіцкіх калекцыянераў, паведаміла газета «Наша ніва». Атрымаць яе можна было толькі па пошце і толькі пасля перадаплаты.

Па звестках «Нашай нівы», прадавец дакумента пад нікам raritet  сцвярджае, што набыў яе ў невядомай асобы і настойліва не рэкамендаваў уступаць у рэлігійныя дыспуты наконт лота.

РЕКЛАМА

Тым не менш  адзін з удзельнікаў абмеркавання параіў гаспадару кнігі прапанаваць набыць кнігу беларускім каталікам.

«Я, вядома, разумею цікавасць антыквара, але Ішкальдскі касцёл гэта не проста невядомая сельская парафія, гэта – адзін з самых старых каталіцкіх храмаў Беларусі! Гэта наша гісторыя, і няправільна будзе, калі кніга сыдзе за мяжу або знікне. Прапануйце набыць яе ішкальдскаму прыходу, гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі, нацыянальнай бібліятэцы Беларусі! Не спяшайцеся прадаваць абы-каму».

Між іншым, настаяцель ішкальдcкай парафіі айцец Мацей Шматоўскі, да якога «IP» звярнулася па каментар, да апошняга моманту нават не падазраваў пра існаванне гэтага дакумента: “Я сам даведаўся пра гэты аўкцыён зусім нядаўна. Мне патэлефанавалі мае сябры з Польшчы і расказалі, што старая Рэгістрацыйная кніга Ішкальдскага касцёла выстаўлена на продаж у Інтэрнэце. Раней пра гэты дакумент я нічога не чуў.

Па шчырасці, я не ведаю, як падобныя дзеянні кваліфікуе беларускі закон. Але мне здаецца, калі гэта наш дакумент, яго трэба вярнуць касцёлу…”

Па словах айца Мацея, самастойна выкупіць гэты дакумент яго парафія, якая сёння налічвае каля 600 чалавек, бадай не здолее: “У нас пераважна старыя людзі, лішніх грошай у іх няма”.

Між іншым рэгістрацыйная кніга прабыла на таргах да 20 лістапада. І па неафіцыйных звестках, ужо знайшоўся пакупнік на яе. Вядома таксама, што гэта не прадстаўнік нацыянальнай бібліятэкі, архіва ці нейкай іншай дзяржаўнай установы. Таму не выключана, што ўнікальны беларускі дакумент ізноў апынецца ў чыёйсьці прыватнай калекцыі. І, магчыма, назаўсёды пакіне межы Беларусі.

Даведка INTEX-PRESS

Касцёл Святой Тройцы ў Ішкальдзі закладзены ў 1472 г. Адзін з найстарэйшых касцёлаў у Беларусі, помнік каменнага дойлідства, выкананы ў гатычным стылі. У пазнейшыя часы пераходзіў да кальвіністаў, потым да праваслаўных. У 1969 годзе закрыты савецкімі ўладамі, нягледзячы на масавыя выступы парафіянаў у жніўні 1968 у абарону касцёла. У 1980-я адрэстаўраваны і вернуты беларускім каталікам.

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up