Автор: Аляксей БЕЛЫ

14:07, 7 октября 2010

Культура

remove_red_eye 209

Расійскае прызнанне баранавіцкага мастака

Яшчэ на адзін дыплом стала болей у нашага земляка, жыхара Баранавіч, сябра Саюза мастакоў Беларусі і Міжнароднай акадэміі графікі Алеся Фалея. Сваю чарговую ўзнагароду ён атрымаў у Пензе па выніках міжнароднага сімпозіума артаб’екта, у якім удзельнічаў у верасні на працягу двух тыдняў.

«Усяго на ўдзел у сімпозіуме, які праводзіўся ўжо трэці раз, было пададзена больш за 200 заявак, – расказвае Алесь Фалей. – Журы адабрала 11 мастакоў, сярод якіх апынуўся і я. Між іншым – адзіны з Беларусі.

Мае калегі былі з Францыі, Нідэрландаў, Нямеччыны, Ізраіля, Літвы і Расіі. Прымалі нас проста цудоўна, стварылі ўсе неабходныя ўмовы для творчасці». Па словах нашага земляка, яго вельмі ўразіла, што ў глыбінцы Расіі ладзяцца такія цудоўныя мерапрыемствы. Імпрэза адбывалася ў культурным цэнтры «Чистые пруды» пад Пензаю. Кожны творца сам вы-біраў матэрыял для работ – хто дрэва, хто мармур. Алесь Фалей працаваў з …металаломам. Ён зрабіў тры скульптуры – коніка, рыбу і ружу. Рыбу выставілі ў музеі культурнага цэнтра, а коніка даўжынёю ў тры метры і паўтарамятровую ружу – у парку скульптуры.

З металам, у тым ліку і з яго адходамі, Алесь Фалей працуе не першы год. Зусім нядаўна ў Мінску ў музеі сучаснага мастацтва прайшла яго персанальная выстава, на якой былі прадстаўленыя артаб’екты, у тым ліку і выкананыя з старых дзіравых вёдраў.

РЕКЛАМА

А на днях у жыцці Фалея адбыліся яшчэ дзве падзеі. У Санкт-Пецярбурзе, дзе Алесь неаднаразова выходзіў пераможцам падчас біенале, 30 верасня адкрыты музей сучаснага мастацтва «Ерарта», дзе Алесю пад пастаянную экспазіцыю выдзелена зала і там ужо размешчана дзесяць яго работ. А 1 кастрычніка ў Дарвінскім музеі ў Маскве пачала працаваць выстава «Абстрактны свет, рэальны свет», у якой узялі ўдзел і мастакі з Беларусі. І на гэтай выставе прадстаўлена каля дзесяці работ   Алеся Фалея.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up