Новости / Культура

Цяжкасці перакладу

10.09.2010, 11:33 / remove_red_eye 270 / chat_bubble

Да дня беларускай пісьменннасці, які адзначаецца 5 верасня, і Дня граматнасці, што адзначаецца 8 верасня, “IP” прапанавала чытачам праверыць свай веданне беларускай мовы.  

Адказы пракаментавалі выкладчыкі кафедры філалогіі Баранавіцкага дзяржуніверсітэта  Ірына Голуб і Дзмітрый Томчык.

 Заданне № 1

“Налейте чаю” – наліце чаю.

РЕКЛАМА

Ніводзін з апытваемых не даў правільнага адказу – “наліце гарбаты”. Усе дапусцілі граматычныя памылкі пры  ўтварэнні формы 2-й асобы множнага ліку загаднага ладу.

Заданне № 2

“Не мусорьте” – не смяціце.

Усе адказы станоўчыя.

Заданне № 3

“Бывший министр иностранных дел Германии отдал жене почку.” – Былы міністр замежных спраў Германіі аддаў жонцы нырку.

Відавочна, што рэспандэнты не ведаюць пераклад слоў  “бывший” и “почка”. Апошняе з’яўляецца медыцынскім тэрмінам, што звужае яго паўсядзеннае ўжыванне. Аднак радуе, што пераклад слова “бывший” як “быўшы” прыводзіцца толькі адным чалавекам, гэта азначае, што апытваемыя маюць унутранае пачуцце мовы, што дапамагае ім даць правільны адказ.

Заданне № 4

“Женщины, которые кормят младенцев.” – жанчыны, якія кормяць немаўлят

Цікава, што толькі адзін чалавек дапусціў памылку, ужыўшы замест натуральнага беларускага адпаведніка слова “дзіцят”.

Заданне № 5

“Будь готов!”  — Будзь гатовы!

Усе адказы правільныя.

Заданне № 6

“Тяжелая головная боль” – цяжкі галаўны боль

Нажаль, толькі адзін чалавек успомніў, што ў беларускай мове слова “боль” мае толькі мужчынскі род.

Заданне № 7

РЕКЛАМА

“Поставить  пластинку” – паставіць пласцінку, запусціць  кружэлку

Толькі двое з апытваемых рызыкнулі даць адказы на гэтае пытанне. Хоця можна перакласці выраз і “запусціць кружэлку”.

Заданне № 8

 “Таможенный союз, Единая экономическая зона” — Мытны саюз, адзіная эканамічная прастора.  

Два рэспандэнты зрабілі памылкі пры ўжыванні формы “таможны” і “мытарны”. А ў другім заданні варта, і гэта будзе больш па-беларуску, ўжываць слова “прастора”.

Заданне № 9

 “В Беларуси повышается интерес к национальным свадебным обрядам.” – У Беларусі ўзрастае  цікавасць да нацыянальных шлюбных абрадаў.

Хаця тут і існуе некаторая варыянтыўнасць стылістычных сінонімаў пры выкананні гэтага задання, аднак перакладаць слова “свадебный” ўсе ж правільней як “шлюбны”.

Заданне № 10

“Ухаживать и флиртовать” — Заляцацца і фліртаваць

Ніводзін не даў правільнага адказу,  і толькі ў адным выпадку пададзены пераклад “фліртаваць”.

Заданне № 11

“Закрой дверь!” —  Зачыні дзверы!

Толькі адзін чалавек не даў правільнага адпаведніка беларускаму слову “дзверы”. Гэтае слова ў беларускай мове мае толькі множны лік. 

Заданне № 12

“Лили ли вы постное масло в картошку?” —  Ці лілі вы алей ў бульбу?

На гэтае пытанне амаль не было дадзена адказаў, але хоць радуе, што амаль усе ведаюць слова бульба. У адным выпадку чалавек паставіў часціну “ці” паза словам, якое ў беларускай мове ўжываецаа заўседы ў пачатку сказа, у той час як у рускай мове  кампанент “лі” ўжываецца пасля сэнсавага дзяслова.

Можна сказаць, што ўзровень валодання беларускай мовай слабы. Па прычыне яе пасіўнага выкарыстання ў паўсядзенным жыцці. Аднак разам з тым назіраецца ўнутранае адчуванне мовы ў тых выпадках, калі рэспандэнты не ведалі адпаведнікі рускіх слоў, аднак і чыстае калькаванне падавалася людзям памылковым і, відавочна, “рэзала слых”.

Адказы

Даша, студэнтка-першакурсніца БДУ:  

Даша, студэнтка БДУ

Даша, студэнтка БДУ

1. Налейце чаю

2. Не насіце смецце

3. … міністр замежных спраў Германіі аддаў жонцы…

4. Жанчыны, якія кормяць немаўлят

5. Будзь падрыхтаваны!

6. Цяжкі галаўны боль

7. …

8. Мытны саюз, адзіная эканамічная зона

9. У Беларусі павялічваецца цікаўнасць да нацыянальных шлюбных абрадаў

10. …

11. Зачыні дзверы!

12. Ці лілі вы поснае масла ў картоплю?

Адзнака 5

 

Максім, Інстытут мяжовай службы РБ

РЕКЛАМА

Максім, студэнт інстытута  мяжовай службы РБ

Максім, студэнт інстытута мяжовай службы РБ

1. Налейце чаю

2. Не кідайце смецце

3. Былы міністр замежных спраў Германіі аддаў жонцы почку

4. Жанчыны, якія кормяць немаўлят

5. Будзь гатовы!

6. Цяжкая галаўная боль

7. Паставіць пласцінку

8. Мытны саюз, Адзіная эканамічная зона

9. У Беларусі павышаецца інтэрэс да нацыянальных свадзебных абрадаў

10. —

11. Зачыні дзверы

12. Ці лілі вы поснае масла ў бульбу?  

Адзнака 5


 

Насця, студэнтка БДУІР:

Насця,  студэнтка БДУІР

Насця, студэнтка БДУІР

1. Налейте чаю

2. Не мусарце

3. Быўшы міністр … дзел Германіі…

4. Жанчыны, якія кормяць дзіцят

5. Будзь гатоў!

6. Цяжкая галаўная боль

7. пастаўце пласцінку

8. Таможны саюз, адзіна эканамічна зона

9. У Беларусі …

10. Ухажваць і фліртаваць

11. Закрыйце дзвер!

12. … ў бульбу

Адзнака 1

 

Алена, прадавец:

Алена,  прадавец

Алена, прадавец

1. Налейце чаю

2. Не кідайце смецце

3. Быўшы міністр замежных спраў аддаў жонцы почку

4. Жанчыны, якія кормяць немаўлят

5. Будзь гатоў

6. Цяжкая галаўная боль

7. …

8. Мытарні саюз, адзіная эканамічная зона

9. У Беларусі павышаецца зацікаўленасць к нацыянальным шлюбных абрадаў

10. …

11. Зачыні дзверы!

12. Лілі ці вы поснае масла ў бульбу?

Адзнака 3

 


РЕКЛАМА

З першага верасня мяняеццца правапіс

З 1 верасня ўступілі ў сілу папраўкі ў правілах школьнай арфаграфіі і пунктуацыі. Зменаў нямала, але яны ахопліваюць малую частку лексічнага запасу. Да новаўвядзення Мінадукацыі пачало рыхтавацца яшчэ ў 2008 годзе. Тады асобным выданнем з’явіліся новыя «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

Згодна з новымі правіламі выйшлі «Беларускі арфаграфічны слоўнік» і «Сучасны руска-беларускі слоўнік для школьнікаў». А вось перавыданне беларускамоўных падручнікаў яшчэ не завяршылі. Зрабіць гэта мяркуюць у бліжэйшыя два-тры гады. Мінадукацыяй прадугледжаны пераходны перыяд для ўвядзення новай рэдакцыі правіл у школьнае навучанне.

Пакуль пры ацэнцы ведаў школьнікаў не будуць улічвацца выпадкі, звязаныя са зменамі. На працягу ўсяго перыяду і ў заданнях цэнтралізаванага тэставання не будуць выкарыстоўваць новаўвядзенні.

Аканне на канцы запазычанняў

Пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў: трыа, Ватэрлоа.

Яканне ў лічэбніках

Паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць дзявяты, васямнаццаць.

Ў у запазычаннях

У большасці іншамоўных слоў ужываецца «ў»: ва ўніверсітэце, для ўніята, але: траур.

Абрэвіятуры

Скарочаныя часткі абрэвіятур пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: галоўурач (галоўны), інтэрпал (інтэрнацыянальная паліцыя), лінкар (лінейны карабель).

Літара Ё

З 1 верасня таксама дазваляецца пісаць Нью-Ёрк (замест Нью-Йорк), ёгурт (йогурт), акліматызаваць (аклімацізіраваць).

Поделиться:
Читать также
Культура camera_alt

Барановичи в Instagram. Концерт Славы

16 часов назад remove_red_eye 2553
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up