Новости / Политика

“Гаварыць праўду” каля фантана забаронена

3.09.2010, 14:58 / remove_red_eye 182 / chat_bubble

Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў актывістам грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» ў просьбе правесці каля фантана на плошчы Леніна збор подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Някляева дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу.

«Мы хацелі правесці арганізаваны збор подпісаў у людным месцы, у цэнтры горада, – патлумачыў «IP» каардынатар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» па Баранавіцкім рэгіёне Вячаслаў Болбат. – Але нам адмовілі на падставе таго, што ўсе масавыя мерапрыемствы ў Баранавічах можна праводзіць толькі ў старым парку. Я расцэньваю гэта як здзек – прапаноўваць месца для масавага збору подпісаў там, дзе людзі амаль не ходзяць. Стаяць там не мае ніякага сэнсу».

Між іншым, па словах Вячаслава Болбата, баранавіцкія актывісты працягваюць збор подпісаў насельніцтва ў Баранавіцкім, Ляхавіцкім і Ганцавіцкім рэгіёнах за вылучэнне свайго лідара Уладзіміра Някляева дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу, які павінен адбыцца ў гэтым годзе. На сёння актывістамі кампаніі сабрана каля 700 подпісаў, усяго ж па Беларусі – больш за 25 000 галасоў.

Нагадаем, Усебеларускі народны сход традыцыйна праводзіцца ў Беларусі раз на пяць гадоў напярэдадні важных грамадска-палітычных падзей. Першае такое мерапрыемства праводзілася ў 1996 годзе напярэдадні рэферэндума, па выніках якога кіраўнік дзяржавы атрымаў дадатковыя паўнамоцтвы, другі і трэці сходы адбыліся ў 2001 і 2006 гадах напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Падчас Усебеларускіх народных сходаў улады звычайна робяць справаздачу пра тое, што было зроблена ў краіне, і дзеляцца планамі на бліжэйшую пяцігодку.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up