Новости / Экономика

Зерне на асфальце

27.08.2010, 14:25 / remove_red_eye 143 / chat_bubble

Прайшоўшы ў мінулыя выхадныя каля дзесяці кіламетраў дарогамі Баранавіцкага раёна, карэспандэнт Intex-press убачыў  дзесяткі кілаграм  збожжа, рассыпанага на ўзбочынах.

 в. Трацэвічы да пас. Гарадзішча (каля 10 км), якімі прайшоўся карэспандэнт Intex-press, амаль паўсюль усыпаны  зернем, пераважна пша-нічным. Шырыня “пасеянага” – каля метра, шчыльнасць – у розных месцах розная. Але ў сярэднім на адным квадратным метры дарожнай узбочыны можна знайсці да паўтысячы зярнятак.

Гэты факт варты ўвагі, улічваючы, што падчас уборкі збожжа гаспадар-нікам дапускаецца пакідаць на полі не больш за дзесяць зярнятак на квадратны метр. Ведаючы, што адно пшанічнае зернейка важыць каля 40 мг, можна зрабіць няхітры падлік некаторых “хлебных” стратаў радзімы – такім чынам, на адным квадратным метры дарогі рассейваецца каля 20 г збожжа, альбо 20 кг стратаў на кожным кіламетры дарогі.

А калі дапусціць, што аналагічную карціну можна назіраць не толькі на 10-кіламетровым адрэзку дарогі ад Трацэвіч да Гарадзішча, па якой давялося прайсці карэспандэнту, можна падлічыць суму патэнцыйных стратаў зерня пры перевозцы збожжа з палёў на Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў.  Улічваючы, што агульная працягласць аўтамабільных дарог Баранавіцкага раёна складае 845 км, агулам на дарогах раёна можа быць рассеяна амаль 17 т зерня.

РЕКЛАМА

Каб змясціць такі аб’ём збожжа, трэба 3-4 грузавікі ЗіЛ-130.
Пры ўсёй умоўнасці такіх падлікаў (не ўлічваюцца тыя факты, што ў дарогі дзве ўзбочыны, частка зерня з часам развейваецца ветрам ці спажываецца птаствам і грызунамі і не ўсюды зерне рассыпана аднолькава густа), гэтыя лічбы не выглядаюць малымі.

Галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчу Баранавіцкага райвыканкама Андрэй Борыс, да якога Intex-press звярнулася па каментарый, паведаміў, што баранавіцкія гаспадарнікі ашчадна ставяцца як да збору, так і да транспар-ціроўкі збожжа, таму падобных інцыдэнтаў не дапускаюць. А дарогамі нашага раёна, па словах спецыяліста, карыстаюцца гаспадарнікі яшчэ сямі раёнаў Брэсцкай вобласці, якія таксама вязуць сваё збожжа на Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў.

Даведка INTEX-PRESS

Сельскія гаспадаркі Баранавіцкага раёна скончылі ўборку збожжа, намалаціўшы 113 тыс. т зерня. Да 1 верасня плануецца ўбраць з палёў грэчку і проса. Ураджайнасць збожжа сёлета склала 33,1 ц/га (у 2009 годзе – 34,0 ц/га), што вышэй за сярэдні паказчык па вобласці (30,7 ц/га). Разам з тым сёння гаспадаркі раёна пачалі рыхтаваць глебу пад сяўбу азімых культур і ўжо пасеялі большую частку азімага рапсу (пасеяна 70% ад плана).

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up