Автор: Тамара САВІЧ

13:13, 20 августа 2010

Культура

remove_red_eye 124

Адкрылася выстава Валянціна Губарава

Выстава «Важна ўсё» мастака Валянціна Губарава адкрылася ў выставачнай зале краязнаўчага музея 11 жніўня.

У выставачнай зале зараз, шчыра кажучы, незвычайныя госці – у  адзін момант тут пасяліліся даўганосыя, з соннымі вочкамі, больш падобныя на рыб людзі, вельмі шыкоўныя ў поўным сэнсе гэтага слова жанчыны і дзеці, якія  падкупляюць сваёй непасрэднасцю, філасофскі настроеныя каты на падваконніку.

Карціны Валянціна Губарава, якіх на выставе «Важна ўсё» прадстаўлена больш за тры дзесяткі, мяккія, ад іх вее нечым наіўным, шчырым, добрым, знаёмым з дзяцінства.

Валянцін Губараў «Кароткачасовыя ападкі»

РЕКЛАМА

Валянцін Губараў «Кароткачасовыя ападкі»

Карціны сталічнага мастака – гэта гратэскныя замалёўкі пра наша паўсядзённае жыццё, аповед пра невялікі гарадок, пра лёсы людзей, іх думкі, іх фантазіі, мары і невялікія шкодніцтвы – адным словам, усё, што мы робім тады, калі нас ніхно не бачыць.

  Каля кожнай работы Валянціна Губарава можна затрымлівацца і глядзець, глядзець.  
Выстава працягнецца да 12 верасня, а потым адправіцца ў Музей сучаснага мастацтва ў Мінску, а пасля – у Парыж.

Даведка «IP»

Мастак Валянцін Губараў нарадзіўся ў 1948 годзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Пасля заканчэння вучобы пераехаў у Мінск следам за жонкай, што родам з беларускай сталіцы. Доўга працаваў мастаком ў выдавецтвах  “Беларусь”, “Мастацкая літаратура”. З 1994 года ўсе правы на творчасць Валянціна Губарава належаць прэстыжнай французскай галерэі “Les Tournesols” («Сланечнікі»).

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up