Новости / Общество

У Баранавічах злавілі багамола

13.08.2010, 11:25 / remove_red_eye 141 / chat_bubble

Звычайнага багамола, радзіма якога – паўднёвыя краіны, наш гараджанін злавіў 9 жніўня каля  рынка па вул. Чарнышэўскага.

З пацяпленнем клімату на Зямлі, адзначаюць навукоўцы, адбываецца заканамерная экспансія на Поўнач прадстаўнікоў флоры і фаўны Поўдня. Некалькі гадоў таму ў Беларусі, на Гомельшчыне, упершыню былі зафіксаваныя багамолы і паўднёварускія павукі-тарантулы. Радзіма першых – Пярэдняя і Сярэдняя Азія і Афрыка, другіх – стэпы паўднёвай Расіі. Суставаногія і птушкі – самая мабільная частка фауны, таму іх распаўсюджванне на новыя тэрыторыі найбольш імклівае і заўважнае.

Па словах баранавіцкага энтамолага Дзяніса Лундышава, дагэтуль у Баранавіцкім рэгіёне багамолы не сустракаліся. Хаця некаторыя гараджане сцвярджаюць, што бачылі іх у нашым горадзе яшчэ год-два таму.

Даведка «INTEX-PRESS»

РЕКЛАМА

Багамол – драпежная інсекта памерам да 70 мм, якая харчуецца драбнейшымі прадстаўнікамі свету інсектаў, палюючы на іх з засады. Таму багамолаў вельмі цяжка заўважыць на зямлі: яны маларухомыя і амаль зліваюцца з травою, дзякуючы зеленаватаму колеру і выцягнутасці цела. І пярэднія лапкі іх, густа ўсыпаныя шыпамі, надзвычай удала прыстасаваныя для захопу і ўтрымання здабычы. Сярод багамолаў шырока распаўсюджаны канібалізм: калі саміцам не хапае ежы, пасля спарвання яны з’ядаюць самцоў.

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up