Новости / Общество

Уладзімір Някляеў хоча быць сапраўды народным

6.08.2010, 13:44 / remove_red_eye 104 / chat_bubble

Баранавіцкія актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”  падтрымалі рэспубліканскую ініцыятыву па зборы подпісаў за вылучэнне свайго лідэра Уладзіміра Някляева дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу, які адбудзецца ўвосень.

Як распавёў “IP” каардынатар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” па Баранавіцкім рэгіёне Вячаслаў Болбат, на сёння ў Барана-вічах сабрана ўжо каля сотні подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Някляева дэлегатам на IV Усебеларускі народны сход.

Па інфармацыі БелаПАН, прыкладна столькі ж подпісаў за кандыдатуру Някляева ўжо сабрана і брэсцкімі актывістамі кампаніі. Аналагічныя акцыі стартавалі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Па словах Вячаслава Болбата,  3 жніўня баранавіцкія актывісты кампаніі аднеслі ў Баранавіцкі гарвыканкам заяву на арганізацыю пікету па масавым сборы подпісаў каля фантана на плошчы Леніна 19 жніўня, з 12.00 да 15.00.

Як прызнаюцца актывісты кампаніі “Гавары праўду”, да канца жніўня яны плануюць сабраць па краіне некалькі дзесяткаў тысяч подпісаў у падтрымку свайго лідэра. Такім чынам, Уладзімір Някляеў будзе ў літаральным сэнсе народным дэлегатам на сходзе, у адрозненне ад тых, каго прызначаць улады.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up