Автор: Алесь Гізун

13:44, 6 августа 2010

Общество

remove_red_eye 151

Гарачы жнівень змяніў спякотны ліпень

Па прагнозах сіноптыкаў, жнівень сёлета яшчэ можа здзівіць беларусаў тэмпературамі да +38 +39 градусаў.

Як  распавёў “IP” начальнік службы гідраметэапрагнозаў  Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, да канца першай дэкады жніўня ў Беларусі захаваецца вельмі гарачае надвор’е. 

У дзённыя гадзіны будзе прыграваць да +27 +34 градусаў. Пік спёкі чакаецца ўжо напрыканцы гэтага тыдня. На ўсходзе краіны ў чацвер і пятніцу, 5 і 6 жніўня, удзень чакаецца да +38 +39 градусаў.

На захадзе краіны дыхаць будзе крыху лягчэй: атмасферны фронт прынясе сюды воблачнасць, месцамі пройдуць навальніцы. Падобнае надвор’е захаваецца і ў найбліжэйшыя выходныя.

РЕКЛАМА

Да сярэдзіны месяца ў Беларусі будуць захоўвацца досыць высокія тэмпературы да +27 градусаў удзень на паўночным захадзе і да +32 – на паўднёвым усходзе. Месцамі прашумяць навальніцы.

У другой палове жніўня цыклоны з Атлантыкі ўсё часцей будуць прыносіць у Беларусь больш прахалоднае і вільготнае надвор’е. Начныя тэмпературы паветра будуць вагацца ў межах +8 +16, у нізкіх мясцінах і на тарфяніках – ад +4 да +7 градусаў.

 Удзень будзе да + 18 +25. У асобныя дні на поўдні краіны нават на парозе верасня будзе прыграваць да +28 градусаў.

Поделиться:
Читать также

Поможем Александру жить!

6 часов назад remove_red_eye 1954
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up