Новости / Общество

Брукаванка па Савецкай пакарацее на паўсотні метраў

6.08.2010, 13:44 / remove_red_eye 168 / chat_bubble

На мінулым тыдні будаўнікі пачалі ўкладаць на ранейшае месца базальтавы брук па вуліцы Савецкай.

Цяпер дакладна можна сказаць, што даўжыня забрукаванага ўчастка вуліцы Савецкай скароціцца пасля яе рэканструкцыі як мінімум на 50 – 60 метраў.

Выкладаць стары базальтавы брук пачалі ад скрыжавання вуліц Савецкай і Горкага, насупраць Баранавіцкага краязнаўчага музея. Працягнецца яна, паводле планаў будаўнікоў, да скрыжавання Савецкай і Камсамольскай. Да пачатку рэканструкцыі Савецкай цэласны брук працягваўся ад гэтага ўчастка да фотацэнтра “Коніка”, які знаходзіцца больш за паўсотні метраў ад будынка краязнаўчага музея. Акурат на гэтыя метры і скароціцца даўжыня новай старой брукаванкі.

Камунальнікі яшчэ раней папярэджвалі, што забрукаваны сегмент Савецкай пасля яе рэканструкцыі будзе карацейшым, матывуючы гэта тым, што частка бруку з часам істотна   пашкоджана.

РЕКЛАМА

Цікава, што падчас рамонту паднялі вялікі пласт базальту, які доўгі час быў закансерваваны пад асфальтам. Але, на жаль, ён застанецца нявыкарыстаным.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up