Автор: Алесь Гізун

15:37, 5 августа 2010

Культура

remove_red_eye 97

Гараджане ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш

Адразу тры баранавіцкія творцы сталі прызёрамі абвешчанага аб’яднаннем “Дабравест” паэтычнага конкурсу да 100-годдзя з дня нараджэння паэткі Ларысы Геніюш.

Як распавяла “IP” cябра конкурснага журы  паэтка Галіна Каржанеўская, у выніку конкурсу з 26-ці яго ўдзельнікаў былі названы сем пераможцаў. У іх ліку апынуліся і тры творцы з Баранавіч – паэты Аляксей Белы і Алесь Корнеў, а таксама бард Галіна Ярашэвіч.

Нізкі вершаў Алеся Корнева і Аляксея Белага прызнаны аднымі з найлепшых вершаваных  прысвячэнняў асобе Ге-ніюш. Спецыяльны прыз атрымае баранавіцкая бард і грамадская акты-вістка Галіна Ярашэвіч, якая даслала на конкурс уласную песню, напісаную ў гонар Ларысы Ге-ніюш. Дарэчы, да юбілейнай даты Галіна Ярашэвіч запісала і выдала цэлы дыск з песнямі на вершы паэткі. Прадмову да дыска падрыхтаваў гісторык, старшыня баранавіцкай філіі ТБМ  Віктар Сырыца.

Па яго словах, аматарскі дыск “Цябе сьпяваю” паўстаў з асабістай ініцыятывы Галіны Ярашэвіч ушанаваць памяць выбітнай паэткі і грамадзянкі БНР Ларысы Геніюш, якую спадарыня Галіна адкрыла для сябе як узор мужнасці і цярпення, вялікай любові, гонару і патрыятызму.

РЕКЛАМА

Апроч песень, на дыску можна пачуць і вершы Ларысы Геніюш у выкананні Марыны Жук і Лідзіі Антановіч.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up