Новости / Культура

У Мінску адкрылася выстава Алеся Фалея

17.06.2010, 16:41 / remove_red_eye 85 / chat_bubble

У аўторак, 15 чэрвеня, у музеі сучаснага мастацтва ў Мінску адкрылася персанальная выстава нашага земляка, сябра Саюза мастакоў Беларусі і Міжнароднай акадэміі графікі Алеся Фалея.

На гэты раз Алесь Фалей прадставіў на суд гледачоў не карціны, пісаныя алеем ці акрылам, а, як гаворыць сам мастак, арт-аб’екты. У зробленых кампазіцыях выкарыстаны дэталі ад розных агрэгатаў і машын, кавалкі металу, рэшткі зношанае тканіны, нават старыя дзіравыя вёдры. Дарэчы, месцамі выкарыстоўваецца і фарба.

Гэта новы крок мастака Алеся Фалея ў творчасці. Яго персанальныя выставы работ у нашай рэспубліцы, у Пскове і Санкт-Пецярбурзе, у Польшчы, Францыі, Ірландыі заўсёды з зацікаўленасцю сустракаліся аўдыторыяй. І гэта выстава не прайшла незаўважанай. Сярод выступоўцаў былі старшыня Саюза мастакоў Беларусі Уладзімір Савіч і  мастак Анатоль Кузняцоў. Як сказаў падчас падрыхтоўкі экспазіцыі драматург і журналіст Аляксандр Сушкоў, сучаснае грамадства імкнецца ператварыць свет у сметнік, а задача творцы – ператварыць смецце ў аб’екты мастацтва. Гэта і робіць Алесь Фалей. Дарэчы, Аляксандр Сушкоў разам з мастацтвазнаўцам Мікалаем Паграноўскім збіраюцца зняць фільм пра нашага земляка. Выстава Алеся Фалея ў Мінску будзе працягвацца два тыдні.

РЕКЛАМА

Темы:
Поделиться:
Читать также
Культура camera_alt

Барановичи в Instagram. Концерт Славы

14 часов назад remove_red_eye 2526
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up