Автор: Людмiла СЦЯЦКО

15:33, 6 мая 2010

Культура

remove_red_eye 150

«Душа журналістыкі жыве ў Баранавічах»

Усе тры пераможцы прафесійнага журналісцкага конкурсу «Вольнае слова-2009» у намінацыі «Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру» аказаліся ў гэтым годзе з Баранавіч.

Iмпрэза ўганаравання пераможцаў конкурсу «Вольнае слова-2009» праходзіла ў Сусветны дзень свабоды прэсы 3 мая ў офісе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

У спісе пераможцаў апынуліся адразу тры журналісты, якія мелі ці маюць дачыненне да Intex-press. Прычым усе яны былі адзначаны ў адной намінацыі.

Па словах старшыні журы вядомага беларускага журналіста Юрася Карманава, бясспрэчным пераможцам у намінацыі «Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру» стала намеснік галоўнага рэдактара газеты Intex-press Анжэла Белуш.

РЕКЛАМА

Журы адзначыла яе матэрыял «Напишите: инвалидам вход воспрещен». «Мы   чыталі артыкул разам з  жонкай. Плакалі ўдваіх», — прызнаўся Юрась Карманаў, гаворачы пра гэты матэрыял.

Другое месца ў той жа намінацыі было прысуджана былому карэспандэнту Intex-press Руслану Гарбачову за апісанне яго вандроўкі па трох краінах Сярэдняй Азіі.

Трэцяе месца заняла Наталля Семяновіч за артыкул «Это моя работа: Судмедэксперт».

Старшыня журы Юрась Карманаў, гаворачы пра творы-пераможцы, адзначыў: інфармацыйныя жанры журналістыкі прынята лічыць «крывёй» журналістыкі, аналітычныя — яе  «розумам», а мастацка-публіцыстычныя – «душой». Сёлетні конкурс, па яго словах, даў падставы меркаваць, што душа беларускай журналістыкі сканцэнтравана ў Баранавічах.

Сярод пераможцаў у іншых намінацыях узнагароды атрымалі журналісты газеты «Звязда», парталу «TUT.BY», інтэрнэт-газеты «Салідарнасць», а таксама нашы калегі з «Газеты Слонімскай», «Рэгіянальнай газеты»  і «Информ-прогулки».

Творчы конкурс «Вольнае слова» праводзіцца з 2007 года. У склад журы ўваходзяць знакамітыя беларускія журналісты. Тры гады запар журналісты Intex-press станавіліся лаўрэатамі конкурсу.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up