Автор: Алесь ГIЗУН

15:53, 29 апреля 2010

Общество

remove_red_eye 85

Снег на парозе мая

Зіма вярнулася ў Баранавічы раніцай 22 красавіка, здзівіўшы гараджан двухгадзінным снегападам.

Па інфармацыі рэспубліканскіх сіноптыкаў, снегапады ў заходнія рэгіёны Беларусі 22 красавіка прынеслі скандынаўскія цыклоны. У той дзень нечакана пахаладала ва ўсёй краіне. Сярэднесутачная тэмпература тады склала плюс 3 – плюс 6 градусаў, што на 1 – 6 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Удзень амаль па ўсёй Беларусі прайшлі халодныя дажджы. У Брагіне падчас навальніцы выпаў град памерам з буйны гарох.

У Баранавічах, дзе да гэтага моманту ўжо заквітнелі слівы і дзьмухаўцы, снегапад працягваўся каля дзвюх гадзін. Шматкі снегу дасягалі памераў далоні немаўляткі.

У апошнія красавіцкія і першыя майскія дні рэспубліканскія сіноптыкі падобных сюрпрызаў надвор’я не прагназуюць.

РЕКЛАМА

У чацвер, 29 красавіка, у Баранавічах чакаецца дажджлівае і халаднаватае надвор’е. Тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ад плюс 7 да плюс 9 градусаў. Але ўжо назаўтра, 30 красавіка, істотна пацяплее. Удзень будзе прыграваць да плюс 17 – плюс 19 градусаў. Ападкаў не чакаецца.

Цёплае надвор’е, па прагнозах сіноптыкаў, захаваецца і ў першы майскі дзень. Праўда, невялікія дажджы месцамі ўсё ж будуць верагодны.

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up