Новости / Общество

Валанцёры прыбралі тэрыторыю вакол Жлобінскага возера

22.04.2010, 16:56 / remove_red_eye 92 / chat_bubble

Экалагічную акцыю «Чысты бераг – здаровая нацыя» правялі студэнты і выкладчыкі БарДУ разам з сябрамі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» на беразе Жлобінскага возера 19 красавіка.

Акцыя, прымеркаваная да Дня Зямлі, які ў розных краінах свету адзначаецца 20 – 22 красавіка, сабрала каля сотні валанцёраў з ліку студэнтаў і выкладчыкаў кафедры прырода-знаўчых дысцыплін БарДУ, сяброў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і эколага-краязнаўчага грамадскага аб’яднання «Неруш».

Баранавіцкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы наваколля таксама не засталася ўбаку, вылучыўшы для збору і вывазу смецця грузавы аўтамабіль. Старыя матрацы, боты, сумкі, гантэлі…

За дзве гадзіны моладзь назбірала на беразе Жлобінскага возера поўны грузавік смецця.

РЕКЛАМА

Па словах аднаго з ініцыятараў акцыі, выкладчыка кафедры прыродазнаўчых дысцыплін БарДУ, старшыні эколага-краязнаўчага грамадскага аб’яднання «Неруш» Уладзіміра Зуева,  у арганізатараў мерапрыемства з прыцягваннем вялікай колькасці студэнтаў была не толькі экалагічная мэта – пачысціць ад смецця самы буйны і самы багаты па біяразнастайнасці вадаём горада Баранавічы, але і выхаваўчая: «Верыцца, што маладыя людзі, якія аднойчы ўласнымі рукамі прыбралі засмечаны бераг возера, у перспектыве ніколі самі не будуць пакідаць пасля сябе смецце».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up