Автор: Аляксандр КОКТЫШ

16:30, 15 апреля 2010

Политика

remove_red_eye 138

Галіна Сямдзянава: “У Беларусі было толькі дзве эфектыўныя выбарчыя кампаніі”

Гэту сімпатычную і мужную жанчыну ведаюць усе больш-менш актыўныя грамадзяне з пакалення 90-х мінулага стагоддзя. Дый не толькі яны. Галіна Сямдзянава і цяпер па сутнасці застаецца адным з сімвалаў Адраджэння і Незалежнасці.

Яна па-ранейшаму адсочвае выбарчыя працэсы ў нашай краіне, дапамагае праваабарончым арганізацыям і ўвогуле не выпала з палітычнай абоймы, як гэта зрабілі яе некаторыя былыя паплечнікі. Таму яе погляд на сённяшнія выбарчыя працэсы ў нашай краіне павінен выклікаць цікавасць.

– Вы вядомы дасведчаны «баец» самых розных выбарчых баталій. Выбары ў прамежку 1989-1996 гадоў  лічацца адносна дэмакратычнымі. Хоть і тады ў выбарчых камісіях сядзелі тыя ж настаўнікі, урачы дый дзяржаўныя служачыя…

  – Я прытрымліваюся думкі, што ў нас ніколі ў жыцці не было сапраўдных дэмакратычных выбараў (яшчэ з часоў СССР). Так, гэтыя гады (я б  толькі сказала 1989-1994 гг.) можна назваць «вельмі адносна» дэмакратычнымі. Звяртаю вашу ўвагу на тое, што ў гэты час камісіі, як і раней, так і зараз фармаваліся ўладай, а гэта значыць, што там былі тыя ж самыя настаўнікі, урачы і інш., але ўсе яны былі зацікаўлены ў правядзенні справядлівых і сумленных выбараў, абранні людзей, якія адлюстроўваюць іх думкі і погляды.

РЕКЛАМА

Людзі чыталі шмат газет, атрымлівалі інфармацыю, якую ніколі да гэтага не мелі. Яны нічога не баяліся. І ўся камісія прымала рэальны ўдзел у падліку галасоў. Акрамя таго, на ўчастках для галасавання былі назіральнікі, якія мелі магчымасць па-сапраўднаму адсочваць падлік галасоў, спыняць некаторых «аматараў» фальсіфікацыі на розных этапах выбарчай кампаніі.

– Якая, на ваш погляд, была найбольш эфектыўная і цікавая выбарчая кампанія за ўвесь час нашай незалежнасці?

– Я магу адзначыць дзве кампаніі. Першая збор подпісаў за правядзенне рэферэндуму аб роспуску Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Гэта быў першы (і думаю, што апошні) у гісторыі сучаснай Беларусі выпадак, калі на працягу трох месяцаў народ Беларусі выказваў недавер дзеючай ўладзе, што выявілася ў сабраных больш за 500 тысяч подпісаў (з іх каля 30 тысяч не было пададзена ў ЦВК, бо на падпісных лістах былі тэхнічныя памылкі, якія маглі стаць прычынай для адмовы ў правядзенні рэферэндуму). Другая кампанія выбары першага Прэзідэнта Беларусі. Народ паверыў аднаму з прэтэндэнтаў і абраў яго, нягледзячы на перашкоды з боку існуючай улады. Па маім меркаванні, пераможца быў выяўлены ўжо ў першым туры. Дзеючая ўлада спрабавала фальсіфікаваць выбары. Але адзінае, што яна здолела зрабіць, гэта другі тур.

– А як Вам цяперашняя кампанія па выбарах у мясцовыя органы ўлады?

– На сталічных вуліцах нідзе няма інфармацыйных паведамленняў аб выбарах. Нават у адміністрацыях раёнаў шыльда аб знаходжанні там выбарчай камісіі знаходзіцца ўнутры памяшкання. Яе можна заўважыць толькі калі заходзіш у будынак. Зараз сфармаваны выбарчыя камісіі. Я параспытвала людзей, якія быццам бы вылучалі прадстаўнікоў у камісіі, ці ведаюць яны пра выбары і каго яны вылучылі ў камісіі. У адказ цішыня… Гэта пры тым, што ў нас у дзяржаве дзейнічае велізарны ідэалагічны апарат, які абавязаны штодзённа інфармаваць насельніцтва, тлумачыць правы і абавязкі грамадзян…

– Ці бачыце вы нейкае адрозненне ад паводзін улады падчас апошніх выбараў рознага кшалту і сёлета? Некаторыя незалежныя аналітыкі лічаць, што пэўная сціплая лібералізацыя выбарчага працэсу ўсё ж адбылася.

Сутнаснага адрознення няма. Спрабуюць чыноўнікаў назваць прадстаўнікамі партый. Вельмі смешна бачыць, як людзі, якія з’яўляюцца загадчыкамі аддзелаў адміністрацый раёнаў (ідэалогіі ці арганізацыйна-кадравага),  вылучаюцца ў камісіі шляхам збору подпісаў грамадзян, ад Фонду міру, «Белай Русі», прафсаюзаў. Калі раней ад палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў у склад камісій вылучаліся адзінкі, то цяпер тыя людзі, якія вылучаліся ад працоўных калектываў, раённых адміністрацый і г.д., усе шчыльнымі радамі ідуць у склад камісій  ад палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў.

Пры гэтым склад камісій застаецца амаль нязменным.

– Апошнія выбарчыя кампаніі ў адрас апазіцыі гучала шмат нараканняў з нагоды яе пасіўнай і нізкаэфектыўнай дзейнасці, прычым амаль на ўсіх этапах гэтых кампаній. Што мы маем цяпер?

– Апазіцыя актыўна вылучыла сваіх прадстаўнікоў у камісіі розных узроўняў. Што з гэтага атрымалася смех і слёзы! Стварылі ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў ў дэпутаты, вылучылі кандыдатаў ад партый. Большую колькасць апазіцыйных кандыдатаў зарэгістравалі. Праўда, я б на іх месцы на пэўным этапе знялася з рэгістрацыі. Няхай праўл
адныя кандыдаты змагаюцца самі з сабой.

Але, мушу зазначыць, што гэта для ўлады не страшна, парога яўкі няма! Дэпутатаў могуць абраць і два чалавекі, напрыклад, сам кандыдат і яго жонка.

– У 2008 годзе Вы неяк заявілі: «У любой нармалёвай краіне пасля такіх «выбараў» ЦВК мусіла б пайсці ў адстаўку». Вы сур’ёзна разлічвалі, што ЦВК возьме і пойдзе ў адстаўку?

– Наша ЦВК сама ў адстаўку не пойдзе. Прывяду цытату з перадачы «Экспертиза с Юрием Зиссером». На пытанне апошняга: «Сколько еще лет вы не позволите себе отдыхать и расслабляться?» Ярмошына адказвае: «Это не от меня зависит: когда ты берешь на себя обязательства, они истекают в соответствии с договоренностью с тем человеком, перед которым ты взял обязательство работать на этом месте. Просто взять и сказать «я ушла» такого сделать я не могу. Это может позволить себе клерк. А человек, занимающий определенный пост (причем пост, от которого зависят и другие люди), такого рода решения принимает так же несамостоятельно, как и государственные деятели, которые идут во власть».

Каментарыяў не маю…

– Калісьці Вы адказвалі на пытанні радыёстанцыі «Свабода» і сярод іншага зазначылі: «Я даўно кажу, што моладзь павінна працаваць». Як Вам моладзь падчас гэтай выбарчай кампаніі? І ці выклікае яна ў Вас аптымізм?

– Моладзь ёсць розных узростаў. І дзейнічаць яна павінна рознымі метадамі. Я прызнаю метады, якія не перашкаджаюць маралі, не вядуць да знішчэння незалежнасці Беларусі і падпарадкаванні яе іншай дзяржаве.

Магу сказаць, што ёсць даволі шмат маладых людзей, якія разважаюць цвяроза, па-даросламу, разумеюць, што за свае правы трэба змагацца, іх трэба адстойваць. І, як разумныя людзі, вучацца на памылках. Не толькі сваіх…

Галіна Георгіеўна Сямдзянава нарадзілася ў 1947 годзе ў сям’і вайскоўца ў Польшчы.  

РЕКЛАМА

Інжынер і юрыст па адукацыі.

У 1990-1996 гг. –  дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання, уваходзіла ў фракцыю БНФ.

У 1996-97 гадах працавала ў сакратарыяце Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Зараз на пенсіі. Ёсць сын і дачка, а таксама ўнучка і ўнук.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up