Автор: Алесь ГIЗУН

14:29, 7 апреля 2010

Культура

remove_red_eye 89

Баранавіцкія студэнты шукаюць рэдкага сокала

Студэнты БарДУ шукаюць валанцёраў, якія дапамогуць ім прывабіць у Баранавічы рэдкага “чырванакніжніка” – сокала-пустальгу.

Сокал-пустальга – адзін з пяці відаў сокалаў, што селіцца ў Беларусі. У межах Баранавіч штогод гняздуе каля 5-7 пар. Птушка звычайна робіць гнёзды ў нішах на тэхнічных паверхах шматпавярховікаў або на адзінокіх высокіх дрэвах.

Гэты від надзвычай важны для экасістэмы горада. Сокал-пустальга харчуецца дробнымі грызунамі, што з’яўляюцца пераносчыкамі блох і кляшчоў, якія ў сваю чаргу распаўсюджваюць інфекцыйныя хваробы. Апошнім часам колькасць кляшчоў у межах горада сапраўды павялічылася.
Зразумеўшы карысць ад гэтай птушкі, у краінах Еўропы даўно наладзілі сістэму мерапрыемстваў па захаванні і павелічэнні папуляцыі сокала-пустальгі ў гарадскіх эка-сістэмах.
Сёлета пры каардынацыі Шведскага арніталагічнага таварыства група студэнтаў і выкладчыкаў педагагічнага факультэта БарДУ ў межах навукова-даследчай працы таксама плануе наладзіць падобную практыку. Удзельнікі акцыі будуць майстраваць гнёздавыя скрыні для сокала-пустальгі, вешаць іх у межах горада і ваколіцах і пасля рэгулярна праводзіць навуковы маніторынг – акальцоўваць птушак і збіраць аналізы.
Акцыя стартавала 1 красавіка, у Міжнародны дзень птушак. З гэтай нагоды яе ініцыятары звяртаюцца да ўсіх ахвотнікаў, хто можа дапамагчы ў вырабе скрыняў-гнёздаў для сокала-пустальгі або паспрыяць доступу на тэхнічныя паверхі шматпавярховікаў. Студэнты просяць таксама гараджан паведамляць ім, калі заўважаць падобную да сокала птушку – з вострымі крыламі, з целам бронзавага колеру ў чорныя плямкі і з шапачкай на  галаве.
Пра сваё жаданне дапамагчы можна паведаміць па тэлефоне: 8-029-855-09-97.

РЕКЛАМА

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up